ну, шо, напішу і я.
цудоўны быў год. самы лепшы за ўсё жыццё. Спраўдзілася ўсё, пра што марыла. У цэлым харашо насіла Тараску, нараджала яшчэ лепш :). Абсалютна шчаслівая на дадзены момант. Хачу, каб гэта цягнулася вечна :))
Адзінае, хацелася зганяць куды замяжу, бо з 2009 (!!!) года не выязджала з Беларусі. І ў гэтым годзе не плануем :( . Але гэта ўсё фігня. Галоўнае, каб родныя былі здаровыя.
Люблю дзетак і мужа. Такія яны родныя. Вельмі ўдзячная маме ды мужу, што яны мяне падтрымалі вельмі ва ўсёй гісторыі з родамі.
І сабой троху ганаруся - я зусім не анучка, як апынулася. Трывалая жэншчЫна :). "Мамка ўсё можа, нават калі не можа" - так Наталля напрыканцы патуг сказала, калі я паспрабавала паскарджіцца: "ох, не магу...".
Усіх са святамі!