Неяк зусім закінутай стаіць жэжэшачка. Таму з нагоды пазбавіцца ад павуціння, падбіць дзвярныя касякі ды пафарбаваць столі сваёй утульненькай, напішу я вам пра нядаўнюю вандроўку на OFF Festival. Была яшчэ канешне традыцыйная ўжо вандроўка на Сігет, але за трэці раз ужо неяк прыелась, так што пра яго ў наступных сэрыях.
І так значыцца
OFF Festival ладзіцца ў слаўным шахцёрскім гарадзішкі Катовіцэ, што ў панскай Польшчы. Ладзіцца ні кім іншым, як
Артурам Роекам - гэта такі сціплы хіпсцераваты вакаліст гурта
Myslovitz (прыезжалі такія ня так даўно ў Менск, ага.) Па-праўдзе кажучы, пра сам фэст я даведаўся як-раз праз яго старонку на вікі)) Мэта фэсту - паказаць што цікавага адбываецца ў сучаснай музыцы. Ніякіх мэйнстрымавых стадыённых грандаў. Кажучы проста - фармат сайту Pitchfork:) Тут і гурты, якія толькі-толькі засвяціліся (напрыклад Warpaint, Glasser, альбо Anna Calvi), і такія даволі вядомыя, як Mogwai, PIL, альбо Xiu Xiu. Ды да таго ж вялікая колькасць пераважна маладых польскіх альтэрнатыўных гуртоў. Стылістычна гэта ўсё ад рэпа да нойз-панка, ад мятала да сірыйскай вясельнай песні. Пры гэтым кожнаму наведвальніку, апроч мапы фэсту ды раскладу, выдавалася кніжачка, дзе змяшчалася кароткае апісанне ўсіх удзельнікаў фэсту. Вельмі зручна.
Карацей гэта ўсё цудоўная магчымасць паслухаць у адным месцы кучу ўсяго цікавага, якога зрэдку можна злавіць у нашых шыротах. І недалёка ад Беларусі.
Гэта другі, пасля Сігету, буйны міжнародны фэсты, на якім мне даводзілася бываць, таму пачынаеш параноўваць, чаго ў дадзеным выпадку, канешне, рабіць не варта. Па-першае зусім розныя маштабы: тут толькі 4 сцэны (адначасова працуюць 2 - адкрытая і тэнт у розных баках фэсту) ды малая колькасць іншых развлекух. Увогуле, мне падаецца, што галоўнае адрозненне тут у тым, што на Сігет (як і на іншыя буйныя фэсты падобнага кшталту) едуць каб на некалькі дзён адарвацца пад любімую музыку, на ОФФ жа едуць слухаць. Таму і ў пераважнай большасці намётаў на тэррыторыі фэсту прадаюць не розныя сувеніры, а дыскі ды вініл (хоць на ўласныя вочы пабачыў ды ў руках патрымаў усе гэтыя свежыя рэлізы на фізічных носбітах). Суадносна і публіка тут пераважна эмацыйна сціплая (ніякіх табе звыклых фестывальных фрыкаў, ды і проста п’яных), але ўдзячная - шмат пасля якіх выступаў апладысменты не сціхалі больш за 10 хвілін.
Крыху пра быт. Што ўразліа - адсутнасць смецця (на сігеце пад канец дню даводзіцца перасоўвацца ледзь не па калена ў пластыкавых куфлях ад піва), штопраўда пры такой колкасці сметніц, смецце можна кідаць негледзячы сабе за спіну, у адну з іх дакладна патрапіш. Ну і традыцыйная польская фішка - з алкаголям праходзіць да сцэнаў нельга. Ужываць яго можна толькі на тэррыторыі паміж сцэнамі, седзячы на лаўке, лежаку, пуфіку, альбо любым іншым сродку для сядзення, шчэра раскінутых па тэррыторыі фэсту. А вось што не спадабалася, так гэта мясцовая фэстывальная валюта. Тлумачу. расплочвацца злотымі нельга, іх даводзіцца мяняць у спецыяльных пунктах на гэтакія паперкі з “манаполіі”. Курс: 2 злотых - 1 паперка. А вось назад памяняць нельга. Таму ў апошні дзень пад абменнікамі з’яўлялася вялікая колькасць “менял”:) (я жа свае апошнія грошыкі патраціў на піва, якое потым заліла мне заплечнік). Яшчэ непрыемны момант (у параўнанні з усё тым жа сігетам) намётавае мястычка ў чыстым поле (у яго яшчэ і засялялі выключна пасля прад’яўлення пашпарту і запаўнення анкеты), так што ад спёкі спаць у намёце немагчыма было ўжо а 8-й гадзіне зранку.
Ну і нарэшце, што ўласна мне запомнілася з выступаў гуртоў. Як я ўжо пісаў, адначасова выступы былі толькі на 2 сцэнах у розных баках фэсту, у той час як на 2 другіх наладжваліся наступныя гурты. Так што складаны выбар паўставаў не так часта. Хаця ўсё адно хацелася паспець пабачыць усё (што, канешне, не атрымалася), таму бывала збягаў з сярэдзіны аднаго выступу, каб паспець паглядзець хоць крыху іншага. Ды да таго ж, нажаль, у апошні дзень надвор’ё моцна сапсавалася і дождж прымусіў мяне вяртацца ў намёт а 12-й гадзіне, не дазволіўшы паглядзець Public Image Ltd ды Emeralds. Ды да таго ж са смутачку - не даехаў адзін з самых павольных гуртоў у свеце Bohren & Der Club Of Gore.
У першы дзень з-за складанасцяў з засяленнем у намётавае мястэчка давялося прапусціць Glasser, якіх я вельмі чакаў. Затое паспеў на Warpaint, якія пакінулі пасля сябе асацыяцыі з гуртом Ліцэй:)
Запомніўся выступ польскага гурта Karbido, які прадстаўляў свій музычны пэрфоманс Stolik. На сцэне стаіць стол, за якім сядзіць чатыры чалавека і з выкарыстаннем розных падручных сродкаў граюць на гэтым стале музыку чатырох старон свету. Што адметна, за ўсход адказныя беларускія народныя песні, пасля якіх са сцэны прагучала “Жыве Беларусь!”. Дужа прыемна.
Gangpol & Mit
Двое кранальных француза, граюць такі ж кранальны і наіўны chiptune, які выклікае асацыяцыі з дзіцячымі мультамі і 8-бітнымі гульнямі. Асноўнай жа часткай іх жывога выступу з’яўляецца дзіцячы на першы погляд (і далёка не дзіцячы па зместу) відэашэраг, у якім увесь час кагосці гвалтуюць, забіваюць ды з’ядаюць. Татальны выбух мозгу.
Click to view
Далей чакала расчараванне - Matthew Dear. Маючы досыць цікавы альбом, ужываю страшная нудзяціна, гул ды пафас.
Omar Souleyman
Ледзь не галоўнае, дзеля чаго мы паехалі ў Катовіцы. Гэты безымацыйны сірыйскі дзядзечка ў цёмных акулярах забабацаў тую яшчэ дыскатэку. Танчылі ўсе.
Click to view
Mogwai
Ну гэтых дзядзек прадстаўляць думаю не трэба. Як і казаць нешта пра іх выступ. Пост-рок якім ён павінен быць.
Click to view
Пад іх адчуў сябе сапраўдным хіпсцерам, сідзячы ў лежаку, папіваючы каву ды гледзячы нямое кіно на вялікім экране недалёка ад сцэны. Вось толькі тёплый клетчатый плед недзе згубіўся. Вось у такім блажэнным стане чакаў я сэту Actress, які стаў для мяне галоўным расчараваннем усяго фэсту, так што нават нічога пра яго пісаць не буду.
У другі дзень вельмі парадавалі маладыя польскія гурты, перш за ўсё Kamp! ды Olivia Anna Livki, якія не маюць пакуль яшчэ ніводнага лонгплэю, але гучаць шматабяцальна.
Click to view
YACHT
Асноўнае маё чаканне другога дню. Саўндтрэкам майго мінулага лета стаў як-раз іх альбом See Mystery Lights. Праўда выступ складаўся пераважна са свежага рэлізу, які я яшчэ не паспеў расслухаць. Апынуліся яны такімі, як я і чакаў - смешнымі і папсовымі. Падчас выступу YACHT адбыліся нейкія тэхнічныя праблемы і адрубілася ўсё асвятленне сцэны, так што маю любімую Psychic City спявалі хорам у поўнай цемры.
Click to view
Neon Indian
Прыемна здзівіў. Яго сынтызатарны лоў-фай аля 80-е ўжывую пры ўдзеле іншых музыкаў гучаў нашмат цікавей, чым на альбоме.
Click to view
Gang of Four
Старычкі ад пост-панку ды нью-вэйву. Увялі ў транс - выступ не памятаю, але эмоцыі засталіся выключны станоўчыя.
Click to view
Xiu Xiu
Давялося паглядзець іх гэтым летам аж два разы (другі раз на сігеце). Выступ на Оффе спадабаўся больш. Мінімум гукаў і шмат эмоцый, прабярае да дрыжыкаў. На біс так і не выйшлі.
Click to view
Primal Scream
Першы раз пачуў іх у Будапешце ў 2009, гралі яны тады штосьці зануднае і банальнае. Гэтым летам вырашылі праехацца са сваім самым паспяховым альбомам Screamadelica. Чк па мне, так яны проста скапіравалі модных тады Happy Mondays. І адчуванне, што на сцэне менавіта вышэйназваны гурт мяне так і не адпусціла, так што больш 3 песен не вытрымаў. Але выступ усё ж добры, да
Dan Deacon
На выступ гэтага фрыка захацеў патрапіць як толькі першы раз паглядзеў яго лайвы. Шмат хто называе смерцю індзіатронікі, але ж хіба хто параўнаецца з ім на канцэртах.
Click to view
Трэці дзень быў сапсаваны дажджом, але пры гэтым ён быў самым насычаным.
Ringo Deathstarr
Шугейз па ўсім канонам. Уласна мне спадабаўся больш распіяраных ныне The Pains of Being Pure at Heart
Click to view
Oneida
Эксперыментатары з Брукліну. Пэўна галоўнае для мяне адкрыцё на фэсце. Па запісах меркаванне я скласці не здолеў, але ўжывую сцяна гуку, сэт з двума бубначамі, дрон…Карочэ як я люблю.
Click to view
Konono N1
Дзіўнаваты гурт з Конга. Граюць на незразумелых самаробных электронных інструментах. Атрымоўваецца такая класічная афрыканская музыка з электронным лоў-фай гучаннем. Шкада, што на ютубе не знайшлося ніводнага роліка.
Зразумела, што гэта далёка не ўсё, што спадабалася, але я і так стаміўся, ды і наўрадці хто дасюль дачытае:)
Калі ж раптам будзе цікаўнасць да таго, што я тут панапісаў, дадам фотаздымкаў.
Да новых сустрэч у наступных сэрыях!