(Untitled)

Apr 28, 2007 16:09

Скажыце, на вас не цісне ваша беларускамоўнасць? Мне страшэнна не хочацца быць рэпрэзэнтантам будзь-якіх ідэй і кірункаў, я сябе да іх і не адношу. але адносяць мяне. Гэта проста нейкі выхаваны ў нас дзяржагітам і заснаванай на ім грамадскай думцы "комплекс апазіцыянера". Я размаўляю на той мове, на якой думаю, але мяне бянтэжыць тое, што мне ( Read more... )

Leave a comment

Comments 2

dziaciuk April 28 2007, 17:55:45 UTC
Калі едзеш за мяжу, то вельмі вольна размаўляеш па-беларуску, калі ў кампаніі ў беларускамоўнымі ці людзьмі, што прыхільна ставяцца да мовы - таксама - няма праблемаў. А з незнаёмымі людзьмі цяжэй. Я дагэтуль не пераадолеў сябе, каб пачаць звыкла размаўляць у грамадзкіх месцах. Хаця хочацца вельмі. Так і жыву - дзьвухмоўны. (то бок маючы дзьве родныя мовы)

Reply


euga April 28 2007, 20:16:40 UTC
Так, на беларускамоўных міжволі ляжыць адказнасць. Я таксама нічога і нікога (акрамя сябе) не хачу рэпрэзентаваць, але...

Але размаўляю па-беларуску...

Reply


Leave a comment

Up