2010-ы. Вынікі.

Dec 31, 2010 15:58

Для мяне 2010 год стаў багатым на падзеі ды ўражанні. Было як станоўчае, так і адмоўнае.

Пачатак года стаў лагічным працягам года папярэдняга. Я сканчваў рабіць рамонт у кватэры і рыхтаваўся да пераезду. А потым у лютым разам са сваёй будучай жонкай Гануляй мы пераехалі жыць асобна. Не скажу, што я адчуваў у той момант нейкія асаблівыя пачуцці. Можа быць толькі гонар, бо з таго моманту я стаў цалкам адказны за сябе.

Перыяд да ліпеня мне запомніўся загрузкай побытавымі справамі ды разнастайнымі падрыхтоўкамі. Асноўнае з якіх, было наша вяселле, якое бацькі дазволілі нам зрабіць па нашым жаданні. Так што арганізацыйны цяжар з большага лёг на нас. Але пра гэта я ніколькі не шкадую, бо ўсё атрымалася так, як мы і жадалі, усё было файна. Я быў шчаслівы і гэты дзень мне запоўніцца на ўсё жыццё!

Таксама мы рахтаваліся да нашага мядовага месяца, да падарожжа па краінах Еўропы аўтаспынам. Гэта была мая даўняя мара, і мы яе здзейснілі ў жніўні гэтага года. Мы пабачылі шмат гарадоў і пазнаёміліся са шматлікімі цікавымі людзьмі. Дзякуй couchserfing!

Пошук праходзіў сваёй чаргой. У траўні мы арганізавалі выдатную фінальную гульню 4-га сезона, якая стала фінальнай і для мяне. Я не стаў ліквідаваць гульню, але па-шчырасці думаў, што пяты сезон стане занядбаным, гульняў будзе парачку, і на гэтым гісторыя Пошука скончыцца... Але вельмі прыемным здзіўленнем для мяне было жаданне былых гульцоў, а цяпер арганізатараў Віці і Сяргея падхапіць сцяг Пошука і працягнуць арганізацыю гульняў! Каманды таксама не адстаюць, і выдаюць гульні адну за другой. Яшчэ большым здзіўленнем для мяне было жаданне, якое ўжо ўвасабляецца ў дзеянне, аднаго з гульцоў (прывіт Кузі з Old School) зрабіць сучасны сайт для нашай гульні. Вось і я цалкам не закінуў праект, а працягваю яго каардынаваць і вырашаць агульнаарганізацыйныя пытанні.
Расклад гульняў другой паловы сезона ўжо вызначаны + ёсць ідэі па гульнях сезона шостага! Гэта супер. Прыемна, што праект атрымалася стварыць такім, што нават пасля сыходу яго застнавальнікаў, ён працягвае жыць і развівацца :)

Дарэчы, гэты год для мяне стаў цалкам працоўным. То бок, я ўжо не вучыўся (курсы не ў разлік), а толькі працаваў. Не сказаў бы, што мая сённяшняе праца мяне задвальняе. У будучыні ў БПП я сябе не бачу дакладна. Ну і напрыканцы года я думаю пра гэтае месца тое ж, што і на пачатку.

З прыемных момантаў сталі нашы вындроўкі ў Барысаў і Берасце з Пошукам. У Вільню гэтым кастручнікам. А таксама першы сплаў на байдарках ды паездка ў Івесь і катанне там на конях.

Чорным месяцам стаў снежань. Пасля абнадзейваючай лібералізацыі краіна зноў скаціліся да дыктатуры. Ніякіх станоўчых прагнозаў у сённяшней сітуацыі асабіста я для Беларусі не бачу. Падсаладзіла горкі снежань афіцыйная рэгістрацыя нашай моладзевай арганізацыі - Фаланстэра. Спадзяюся, гэта надасць нам імпульс да развіцця.

Агулам год быў харошы, і спадзяюся, што наступны стане не горшым за папярэдні.

вынікі, НГ

Previous post Next post
Up