У час, калі я зацікавіўся прыродай грошай, я меў разуменне абывацеля на гэты конт. Яно і зразумела, бо інстытут грошай настолькі стары, што мы да яго прывыклі, як да цалкам натуральнага і не задумваемся адкуль грошы бяруцца, па якіх законах сёння ўтвараюцца, як і кім іх выпуск рэгулюецца. Яны ёсць, імі можна расплаціцца, папярэдне зарабіўшы. Гэта
(
Read more... )
Comments 26
Reply
Reply
Экспертаў і "экспертаў" са спасылкамі на іх выказванні па тэме таксама няблага падаць, а то выходзіць, што спрачаецеся з хімерай.
Я не буду таксама пытаць, ці добра ты знаёмы з мэйнстрымавай эканамічнай тэорыяй, перш як кідацца ў экстрымальныя адгалінаванні. Думаю, што незнаёмы, а ў спрэчцы з памянёнымі "экспертамі" быў бы моцна біты. :)
Адкажы лепш, хто ў вас за ідэолага на гэтым гуртку? demon_ak?
Reply
Дзеля таго, каб з імі спрачацца, лічу, не абавязкова ведаць дасканала веру тэорыю, адэптамі якой яны з’яўляюцца, хаця гэта безумоўна не будзе лішнім. Важна ведаць фундаментальную механіку эканамічных працэсаў. І калі гэтае разуменне з’яўляецца памылковым у аднаго з нас, то і ўсе астатнія вытворныя высновы ў аднаго з нас не могуць адпавядаць рэчаіснасці.
Я пакуль не магу пахваліцца тым, што ведаю ўсе гэтыя асновы. Пакуль азнаёміўся толькі з адной дэталлю пазла будучай карціны ўяўлення. І заўважыў для сябе, што карцінка на дэталі не супадае з мейнстрымаўскай. Мне гэта падалося цікавым, таму і вырашыў падзяліцца гэтым адкрыццём з фрэндамі ды запрасіць далучыцца ў наш гурток ;)
Мы не разглядаем вывучэнне эканомікі праз прызму якой-небудзь тэорыі. Будзь то, умоўна кажучы, правая ці левая. А спрабуем разабрацца менавіта з фундаментальнымі асновамі функцыянавання, і лічым, што вера ці ідэалогія, толькі замінаюць працэсу вывучання прадмета. Вось вельмі ўдалы артыкул паводле якога ( ... )
Reply
Leave a comment