Вось вы скажаце, што мне рабiць няма чаго.
Сяджу я на працы i так мне самотна (галоўны рэдактар зволiўся) ды i спаць хочацца. Чым заняцца ня ведаю, пiва пiць яшчэ рана. I вось прыдумаў: сотавiк у мяне старэнькi Nokia 1100, у якi нiчога запампаваць нельга, а тыя мелодыi, што ёсць, абрыдлi хужэй горкай цыбулiны. Знайшоў я сайт, дзе распiсана як мелодыi у нокiю ўводзяцца и давай кнопкi цiснуць...
Цяпер у мяне агульнай мелодыяй - Паветраны шар ад НРМ, для жонкi - Перапёлачка, для бацькоў - Мой родны кут, а для брата - Резиновый дом ад Нейра дзюбеля, яшчэ для пары чалавек - Радзiма, мая дарагая.
Патэлефануйце мне, цi што...