‡ «Ярылаў крыж на штодзень» ці «Таўро тутэйшасьці»

Mar 25, 2018 02:32


‡Гэта не выява, але звычайны тэкставы сымбаль, які ёсьць у большасьці шрыфтоў на вашым кампутары.
Што значыць гэты знак?
Ха, яшчэ пра сэнс жыцьця запытайцеся... Аб гісторыі й сэмантыцы шасьціканцвага крыжа можна напісаць трактат. Напрыклад, у сьвеце знак вядомы як „латарынгскі”,  „анжуйскі” ці „грэцкі” крыж; сымбалізуе і францускі рэзыстанс, і кубінскіх выгнаньнікаў, і імпэратарскую ўладу, і сан кардынала ці аркібіскупа, і барацьбу з сухотамі ... Але такі трактат ня ёсьць мэтаю гэтага допісу. Нас больш цікавіяць тутэйшыя адметнасьці. Калі каротка, дык на нашых землях:
  • гэта родавы герб Ягелонаў
  • знак, разьмешчаны на тарчы вершніка з „Пагоні” - герба ВКЛ
  • у тым ці іншым выглядзе уваходзіў ці ўваходзіць у сымболіку нацыянальна арыентаваных беларускіх арганізацыяў (рэлігійных, вайсковых, культурніцкіх, грамадскіх) - прыклады ўзгадайце самі
  • некаторымі лічыцца вэрсіяй т. зв. „патрыяршага крыжа”
     (узгадайма тут крыж Ефрасіньні Полацкай)
  • некаторымі мянуецца „крыжам Ярылы” - паганскага салярнага боства тутэйшага пантэону, хрысьціянскім адменьнікам якога лічыцца сьв. Юрый (Юр’я, Георгій, Ягорый) - і генэзіс знаку тады адносяць да дахрысьціянскіх часоў
Хаця што я вам буду байкі баіць... Чытайце во:
  • http://en.wikipedia.org/wiki/Cross_of_Lorraine
  • http://ru.wikipedia.org/wiki/Лотарингский_крест
  • Эвалюцыя дзяржаўнага герба Вялікага княства Літоўскага па дадзеных сфрагістыкі i нумізматыкіВытокі герба «Пагоня» у славянскіх народаў пачынаюцца з язычніцкай міфалогіі і адносяцца да культу бога Сонца Ярылы, якога нярэдка уяўляліу выглядзе конніка у белай вопратцы. Сімвалам Ярылы з'яуляуся таксама iшасціканцовы крыж - "крыж Ярылы". Пасля прыняцця хрысціянства сімволіка «Пагоні» ўпісалася ў новую рэлігійную сістэму. "Крыж Ярылы" быу вельмі падобны на патрыяршы крыж, а самога конніка пачалі атаясамліваць са св.Юрыем. Такім чынам, герб «Пагоня» у яго класічным выглядзе узнік нападставе аб'яднання двух геральдычных элементау - уласна «Пагоні»(конніка) i шасціканцовага крыжа...
  • В.Чаропка. „Міф Пагоні” У навуковай літаратуры ўсталявалася меркаванне, што віцязь на белым кані - гэта выява бога Ярылы (3). Але, хутчэй, блізкай да ісціны ёсць выснова Якава Ленсу, які лічыць прататыпам віцязя Перуна. Ленсу сцвярджае, што “Ярылаў крыж” - не што іншае, як трансфармаванае шасціспіцавае кола - салярны сімвал, які суадносіцца да Зеўса і Юпітэра і мог суадносіцца і да Перуна (4). Паколькі, як лічылася яшчэ ў ХV ст., “Перунъ есть многъ” (5), дык адной з яго іпастасяў, магчыма, быў Ярыла (Пярун - Ярун - Ярыла)...
    ...<падвоены крыж>, які “ўпрыгожыў” шчыт вершніка “Пагоні”, гэтак званы крыж Ярылы. У беларускім народным арнаменце гэты знак сімвалізаваў Грамабоя - міфічнага першапродка беларусаў (Кацар „Беларускі арнамент”). Але Грамабой - адно з імёнаў Перуна. Менавіта выяву Перуна мы бачым на пячатцы Ягайлы 1388 г. На гэта ўказвае не толькі падвоены крыж на шчыце, але і выява цмока, а Пярун, як вядома, бог-змеяборац...
    Эдвард Зайкоўскі на падставе археалагічных матэрыялаў устанавіў, што падвоены крыж “звычайна звязаны з беларускай этнічнай тэрыторыяй”...
  • Крыж - прыгажосць царквы...Нажаль, амаль усе аўтары артыкулаў <прысвечаных гербу Пагоня> пераказваюць канцэпцыю Тамаша Грыба, апублікаваную ў часопісе "Іскры Скарыны" № 5 (Прага, 1935). Паколькі Т.Грыб быў палітыкам і сябрам партыі сацыялістаў, хрысьціянская сымболіка пярэчыла ягонаму партыйнаму перакананьню, таму ён звярнуўся да аўтараў, якія займаліся вывучэньнем міфалогіі. Т.Грыб атажсаміў рыцара герба Пагоня з паганскім бажком Ярылай, а крыж на шчыце назваў "крыжом Ярылы". Ягоную канцэпцыю вершніка Ярылы й ярылавага крыжа падхапілі сацыялісты і камуністы Заходняе Беларусі. У час вайны канцэпцыя ярылавага крыжа, адаптаваная беларускімі нацыяналістамі, распрапагандаваная, трапіла ў Заходняю Эўропу, Амерыку, Аўстралію. На Першым Зьездзе Беларусаў Сьвету ў Менску, у 1993 годзе, выступілі дэлегаты з Аўстраліі з пратэстам і патрабаваньнем "змясьціць ярылаў крыж на шчыце герба "Пагоні"...
    ...Першыя венгерскія манеты з роўнаканцовым крыжам, які ў нумізматыцы называецца "грэцкім", пачаў чаканіць кароль Стефан, які за ахрышчэньне венграў у 1000 годзе атрымаў каралеўскую карону і аднесены да ліку сьвятых... Прыведзеныя прыклады сведчаць, што выснова Э.Зайкоўскага -адносна крыжа з папярэчкамі аднолькавай даўжыні - не пацьвярджаецца нумізматычнай крыніцай, і зьнепраўджваецца яго сьцвярджэньне, што такая форма крыжа сустракаецца толькі на этнічнай беларускай тэрыторыі. Каралі Венгрыі, пачынаючы з Андрэя 11, чаканілі манеты з крыжам, што мае папярэчкі аднолькавай даўжыні, бо такі крыж таксама лічыўся патрыяршым крыжам...
І гэтак далей і таму падобнае... Карацей, канцэпцыяў хапае і чорт нагу ў іх зломіць. Адно відавочна: знак гэты істотны і ў прынцыпе прымальны як для розных тутэйшых веравызнаньняў (паганства, хрысьціянства), так і для розных нацыятворчых канцэптаў („беларускасьць”, „крывіцкасьць”, „літвінства”, „краёвасьць”... - тут, дарэчы, чорт зломіць другую нагу).
Але галоўнае - гэта адзін з нешматлікіх сымбаляў, якому пад сілу аб’яднаць усіх сьвядомых тутэйшых. Незацьверджаны малы нацыянальны герб. На гэтым пакуль і спынімся.
Адкуль Ярыла ў шрыфтах?
Ясна, што буржуіны, якія і дадалі шасьціканцовы крыж у кодавыя табліцы, ні ў зуб нагой ані пра Ярылу, ані пра Ефрасіньню ані пра флікеры. Знак завецца Double Dagger („падвойны кінжал”), альбо Diesis. І ў заходняе тыпаграфіцы выкарыстоўваецца наступным чынам:
  • як адзін з традыцыйных знакаў зноскі: першая на старонцы зноска пазначаецца астэрыксам (*), другая - адзіночным „кінжалам”(†) а трэцяя - падвоеным (‡)
  • у хіміі пазначае пераходны стан малекулы
  • у тэксталёгіі сымбаль часам выкарыстоўваецца дзеля абмежаваньня тэкста, прапанаванага да абмеркаваньня
  • у батаніцы пазначае, што расьліна дужа атрутная
  • у матэматыцы паміж сымбалямі пазначае, што яны ня роўныя адно аднаму
  • у шахматнае натацыі падвоены крыж пазначае шах і мат (адзінарны - шах)
Крыніцы:
http://en.wikipedia.org/wiki/Dagger_(typography)
http://www.symbols.com/encyclopedia/09/098.html
http://www.symbols.com/encyclopedia/03/036.html

Як не зламаць пальцы аб клявіятуру пры наборы?
Набіраць ‡ з клявіятуры проста, як скокнуць з моста: трымаем левы Alt і на лічбавым блёку клявішаў (Numpad, з правага боку на стацыянарных клявіятурах, абы дзе - на ноўтбуках;)) набіраем адну за адной лічбы 0135, і толькі потым адпускаем Alt. Каротка гэтае спалучыэньне абазначаецца як Alt+0135.

У HTML можна карыстацца падстаноўкай ‡ (менавіта з вялікай літары)
Код сымбалю ў Unicode - U+2021.

Маем на ўвеце, што ў шрыфтах з засечкамі (Times New Roman, Book Antiqua, Bookman Old Style, Garmond, Palatino Lynotype, Georgia, Courier New і іншых) гэты сымбаль можа выглядаць моцна стылізаваным, а дзеля таго не заўсёды падобным да Ярылавага крыжа:
‡‡‡‡‡‡‡
І хаця такая стылізаванасьць сымбалю заўважная толькі пры вялікім памеры шрыфта, усё ж лепей набіраць яго рублёнымі шрыфтамі, без засечак (Arial, Verdana, Tahoma, Impact, Trebuchet MS і іншых):
‡‡‡‡‡

Балазе пры звычайным выкарыстаньні ў Сеціве (тэксты на сайтах, e-mail, аська, блогі, форумы і г.д.) гэтай розьніцы часьцей за ўсё і ня бачна:
Times New Roman - ‡, Book Antiqua - ‡, Bookman Old Style - ‡, Garmond - ‡, Palatino Linotype - ‡, Georgia - ‡, Arial - ‡, Verdana - ‡, Tahoma - ‡, Impact - ‡, Trebuchet -‡, Courier New - ‡
Можаце пагуляцца з памерам шрыфта ў наладах браўзэра, каб пабачыць, зь якога памеру гэтая розьніцца пачынае праяўляцца ў розных шрыфтах.
А нафіга казе баян?
Справа ў тым, што ў кірылічнае тыпаграфіцы гэты знак не выкарыстоўваецца. Таму можна сьмела надаць яму адметны собскі сэнс. Прапаную пазначаць і падкрэсьліваць ім выключную тутэйшасьць (крыўскасьць, беларускасьць, літвінства - каму што даспадобы ;)) У больш шырокім сэнсе - выкарыстоўваць як знак якасьці, згоды, падтрымкі і г.д. Ня смайлік, вядома, але сэнс падобны. Напрыклад, можна ставіць яго замест „Афтар жжоць”, „Жыве Беларусь!” ці „Толькі Zянон!” у ЖЖ-камэнтах ;) Толькі будзе больш лаканічна і (што істотна!) нэўтральна. Спадзяюся, вы зразумелі спэцыфіку.

Калі ідэя даспадобы - піярце. Бо іначай ніхто проста не зразумее, што за значык вы ставіце і нахалеру ён вам зваліўся ;)
Я ж проста хацеў, каб вы ведалі, што важны тутэйшы сымбаль заўсёды ёсьць пад рукой.
А вось дзе і як яго выкарыстоўваць, вырашайце ўжо самі. Плёну! ‡

хуячычнае, тутэйшчына, тыпаграфіка, фтоп, дурныя праекты

Previous post Next post
Up