Учора позна вечарам выносіў смецце і нешта на мяне найшло... Накаціла і трымала яшчэ гадзіны 2, пакуль не знайшло сабе выйсце. Вось што атрымалася:
А ці бачылі вы, як зіма - памірае?
Смяротныя раны ад куль знішчальнага сонца...
Роўнядзі льда - адкрытыя пераломы...
Ветру паўднёвага стогн бясконцы...
Ці бачылі вы, як дзеці - гуляюць
У калюжынах ейнай крыві - і смяюцца?..
Пальцы лядзяшак падстрэшных - ламаюць...
Рады калецтвам яе і пакутам...
Як злуюцца ўсе, калі тая спрабуе
За ноч зацягнуць апёкі чацвёртай ступені?..
Ды ябясшкодзіць парэзы - драбнюсенькім снегам,
Інею марляй спыніць агаленне каленяў...
Радасць усім - шкадаванняў не будзе!
Хутка прыйдзе канец - прадчуваю...
Гляньце ж! Вось зіма памірае ў брудзе
Ды вясну ў слаце нараджае...
04.03.2012