Часам здараецца так: замоўца даслаў пакет для Студыі 2009, зыходная мова - англійская, Вялікабрытанія (ці, адпаведна, ЗША), да праекту хочацца далучыць уласную базу, мова якой не супадае з мовай праекту. На спробу далучыць такую базу Студыя агрызаецца. Што рабіць?
На жаль, не абыйсціся без старога добрага Традасу 2007 =(. Гэтая кошка, аказваецца, настолькі ўсёядная, што ёй абсалютна па барабану, які .tmx імпартуецца. Такім чынам:
1. Робім экспарт базы, якую трэба далучыць у праект, у .tmx.
2. Ствараем у 2007-м Традасе пустую базу з патрэбнай моўнай парай.
3. Робім імпарт .tmx з п. 1.
4. Робім экспарт атрыманай такім чынам базы ў .tmx.
5. Ствараем у Студыі 2009 новую базу з патрэбнай моўнай парай.
6. Робім імпарт .tmx з п. 4.
7. Далучаем свежанькую базу да праекту.
8. Profit!
Мараль: Калі ў Вас ёсць стары Традас 2007, не выкідвайце - часам, яго можна заштопаць і прымяніць...