Шматкроп'е (...) перад дэфініцыяй асобных слоў абазначае, што разглядаецца толькі значэньне, якое не зафіксавана
ТСБМ. У дужках ( ) пасьля слова-тлумачэньня пазначаецца крыніца (калі такая ёсьць), у якой фіксуецца дакладнае значэньне слова. Камэнтар слова непасрэдна з Збору твораў К. Чорнага пазначаецца адпаведна (Збор твораў).
АБАРМОЦІЦЬ, зак.
(
Read more... )
Comments 18
(The comment has been removed)
Reply
"аднакасць" звычайна гэта 'аднолькавасць'
"выскураць": мне сустракалася "ускураць" -- 'справіцца, здолець'
"кар" -- мае быць множналікавая форма "кары"
"лірніцкі" -- 'жабрацкі' -- няўдалае тлумачэнне
"наманы" -- вам правільна пракаментавалі
"палупажыць" -- нармальна было б "палупежыць" ад "лупежыць". але слова экспрэсіўнае, магчымы трансфармацыі
"піўніца" часта мае іншае значэнне; не ведаю, як тут
"роўніца" звычайна гэта 'паверхня'; магчыма, і тут
"рэзрух" -- тлумачэнне няўдалае
"свет" -- тут занадта звычайнае слова
"укорзвацца" -- па-мойму, лепш было б 'увязвацца'
"хуртовіна" -- не пэўны за значэнне; гл. ВТССУМ
"шпанка" - ці не ад (гі)шпанка?
Reply
"лірніцкі" - дэфініцыя адсюль [1]
"піўніца" - здаецца, усё адназначна, піўная
"роўніца" -- "паверхня" сапраўды падыходзіць, дзеля пэўнасці даю шырэйшы кантэкст: Дзесьці на ўсход сонца ад таго месца, дзе сядзеў цяпер салдат, неяк ліпела на свеце яго сям'я. Ён думаў пра дзяцей тады, калі адыходзіла ад яго няшчасце: вайна! Гэта было за ўвесь гэты час, калі даводзілася быць у тыле арміі або калі доўга цягнуўся спакой на самым фронце. У гэтакія ж дні, як гэты апошні, чалавек выходзіў з роўніцы ўсіх з'яў і адно сабе сабе вырастаў як супрацьлегласць усяму, што толькі ёсць на свеце. Жывая істота прагла жыць!"рэзрух" -- не магу прыдумаць лепшае (тое ж у НЗ: РАЗРУХА, ж. ... Вялікая актыўнасьць (параўн. Сама розрух = Часы пик). Ўсё там кіпіць, бы ў час разрухі, / Снуюць служачыя, як мухі. (XXVII, 157-158 ( ... )
Reply
рэзрух 'неразбярыхта, трывога'
укорзвацца -- думаю акурат завязваць аборы
хуртавіна - http://www.krossw.ru/html2/9/h/hurtovina.shtml тут: неспадзяванка
шпанка: я забыўся на украінскі варыянт, ён добры
Reply
мне падаецца, што вытлумачэнне "хуртовіны" як неспадзяванкі" - вельмі адвольнае, "чертовщина" пасуе лепш
Reply
загавайла -- хутчэй 'маруда'. Конь не можа быць разявакам :)
ШЛЯХТАВАТЫ, -ая, -ае. Прым. ад шляхта -- недакладна.
чэзнуць -- ці ёсць такое слова кохнуць?
ход -- выключна кантэкстуальнае значэнне, магчыма, з-за недагляду
Reply
Вашу дэфініцыю "рэзруху" дадаў. Цудоўна! З хуртовінай пачакаем.
Reply
Reply
узяць у шух не вельмі разумею, што значыць. Не ведаю этымалогій узяць у шух і нашухериться, дык і не ведаю, ці яны неяк звязаны або гэта чыста выпадковае, падманлівае супадзенне
Reply
Reply
Ён падаўся на двор, прайшоў на прыгуменне і ціхом адчыніў гуменныя дзверы. Пралез у чорную шчыліну і пад салому ў куце схаваў сала. Кавалачак жа адрэзаў касою, дастаў адтуль жа з-пад саломы хлеба, сеў на заперыну і еў.
Reply
у гумне -- вароты
Reply
сёння зразумеў, што zapornica i заперына -- гэта з адной оперы :)
Reply
калі "дурань", то 'прастак, прастацкі'
упіліцца 'учапіцца'
Reply
Reply
Leave a comment