Новая зямля

Feb 04, 2012 21:43

Колькі разоў ня браўся за Новую зямлю, усё ніяк не магу яе асіліць. Тыя шматлікія рэчы, якія апісвае аўтар, проста немагчыма ўявіць, бо ў жыцьці іх ніколі ня бачыў. Праз гэта звычайны коласаўскі рэалізм успрымаецца цяжэй за паэзію Кляшторнага. Варта якой-небудзь катэдры беларускай літаратуры стварыць сайт з тлумачэньнямі кожнае главы паэмы і ілюстрацыямі апісваных аб'ектаў (пажадана з прыкладамі выкарыстаньня ў сялянскім побыце). Інакш, твор застанецца нечытэльным. Славутым, але ізаляваным.

Якуб Колас, recollection, generation gap

Previous post Next post
Up