Львоў.

Dec 06, 2014 19:00

Гэтым летам мы з сястрой упершыню пабывалі ў Львове. А пасля прыехалі яшчэ раз.=) Зараз гэта мой любімы горад.=)
Трошкі фотачак, гэта толькі тыя, дзе ёсць я. А так іх вельмі шмат. Нават сабралі сваю фотакалекцыю львоўскіх львоў. Я люблю Л/львоў.=)


Таму што побач родныя людзі.


Магічныя кавярні (гэта гарыпотэраўская, я нават паспрабавала маслапіва!). І цудоўныя і арыгінальныя прыбіральні ў іх, але іх я вам не пакажу.:-Р


Там шмат вясёлых людзей і прыгожых палацаў


Канешне ж, львы




Там вуліцы поўныя чароўнай кава-чакаляда-гістарычнай атмасферы.


Дабранач


П.с. і яшчэ адна прычына, якую немагчыма паказаць на фатаздымках. Гэта той Мінск, якога ў нас ніколі не было: з гістарычным цэнтрам, пешаходнымі вуліцамі, свабодным вай-фаем, людзьмі, што размаўляюць на сваёй мове і разумеюць тваю. Мы размаўлялі толькі па-беларуску і нас усе разумелі і ні разу не перапыталі. Гэтага так не стае як у Празе, так і ў Мінску.

я, цуд, успаміны, лета, фота, вандроўкі

Previous post Next post
Up