Графічная рэканструкцыя рэнесанснай ратушы ў Гародні

Jun 15, 2012 17:06

Гродненская ратуша, реконструкция, ratusz w Grodnie
      Гарадзенская ратуша - помнік архітэктуры эпохі рэнесансу (а потым класіцызму). Пачаткам яе будаўніцтва лічыцца канец 15 ст., калі гораду было нададзена магдэбургскае права. Адзінымі графічнымі крыніцамі, якія дазваляюць уявіць пра тое як яна выглядала, з'яўляюцца гравюры М.Цюндта 1568 г. і Т.Макоўскага 1600 г.
     Краязнаўца Кінковіч Антоні зрабіў свой варыянт рэканструкцыі ратушы:



                              Гарадзенская ратуша. XVI ст.

У 1660-я гады будынак ратушы быў моцна  пашкоджаны падчас нашэсця маскоўскага войска. У паўразбураным стане ратуша прастаяла амаль паўтара стагоддзя.  У к. ХVIII ст. была перабудавана ў класіцыстычным стылі. У 1946 г. бальшавіцкая ўлада яе знішчыла.

Гародня, ратуша, рэстаўрацыя

Previous post Next post
Up