Гродзенская драўляная сінагога. Фотаздымкі 1928 г.
Apr 20, 2015 00:46
Драўляная сінагога была пабудавана ў сярэдзіне XVIII ст. на занёманскім прадмесці. Сінагога знаходзілася на ўзвышшы па сучаснай вул. Дарвіна і мела традыцыйную прамавугольную форму. Асноўны аб'ём завяршаўся т.зв. "ламаным" дахам у некалькі ярусаў. Галоўны фасад фланкіравалі дзве вежачкі з чатырохскатнымі купаламі. Будынак згарэў летам 1941 г. Дзякуючы агульнапольскай інвентарызацыі драўляных сінагог, праведзенай у 1928 г. спецыялістамі-архітэктарамі, да нашага часу захавалася багатая калекцыя фотаздымкаў і абмерных малюнкаў (гл. тут) гродзенскай драўлянай сінагогі.