Мяжа пераплёту (традыцыйны кніжны пераплёт у Заходняй Беларусі да 1939)

Oct 11, 2013 16:22


„У меня с советской властью вышли в основном эстетические разногласия.“

- А. Синявский, 1985 г.
Мяжу, дзе пачыналася краіна-Саўдэпія, пазначаў ня толькі памежнік у будзёнаўцы і іншыя НКВД-ысты за яго сьпіной. Мяжа Саўдэпіі пралягла праз шмат што, акрамя тэрыторыі: гвалтам адцяўшы „першую краіну Саветаў“, з усімі часткамі, і ад пераемнасьці ўласнага ( Read more... )

hołas z makulatury, „žach u čałaviečym sercy“, сузіраньні, „In my humble opinion“, бывшіе люди, z šyrokaha śvietu

Leave a comment

Comments 16

btclub October 11 2013, 15:54:37 UTC
Цікавая рысачка,але ж!Ой,колькі такіх рысачак складваліся ў адзіную вялікую рысу,што была,як памятаецца,на замку.

Reply

suziralnik October 12 2013, 15:44:08 UTC
Так, а справа выглядае яшчэ больш трагічна, калі падумаць не аб тым, што да 1939 у нашых краёх такая рыса адрозьненьня заставалася, а аб тым, што ніякага адрозьненьня паміж даваеннай БССР і Заходняй Беларусью болей не назіраецца. Прыбалтыка захоўвала адметны характар у СССР, на Украіне "западэнцы" захоўвалі адметны характар пасьля ўсіх рэпрэсіяў, аднак у Заходняй Беларусі, якая да 1939 (1944) заставалася адносна СССР іншым сьветам, "зачыстка" сталася аж настолькі татальнай.

Reply

btclub October 12 2013, 16:28:13 UTC
І як заўсёды трохі ня пагаджуся.Магчыма,Вы маеце на ўвазе нейкія рысы так бы мовіць "вышэйшага сьвету".Але на нізавым узроўні разьніца была.І я яе бачыў і адчуваў.І нават няйістотна ў чым канкрэтна,але прыжыўшы маленства і юнацтва на два сьветы-Капыльскі й Пастаўскі раёны,засьведчу:чым бліжэй да сёньняшніх днёў,тым боляй яна як бы распушчалася,як сінька ў вадзе,тут Вы маяце рацыю,і сёньня яе,мусіць насамрэч няма,застаўшыся,на узроўні,як пішуць у медычных паперах-"следы".

Reply

suziralnik October 12 2013, 19:37:00 UTC
Вы маеце рацыю, што навакольнае асяроддзе на "захадзе" крыху іншае, то бок захаваліся рысы фізычнай пераемнасьці, будынкі, рэчы ў хатах і г.д., што на "ўсходзе" было страчана яшчэ перад вайной. Так, ёсьць адметнасьці пабытовай культуры. У тым ліку, з прычыны, што калектывізацыя была не такая з масавым тэрорам, я у 20-х-30-х на Усходзе, гэтая траўма слабейшая. Аднак і на "захадзе" людзі пераважна цяпер успрыймаюць пазасталыя несавецкія здабыткі як парэшткі чагосьці, з чым няма актуальнай асабістай сувязі або пачуцьця пераемнасьці, чагосьці зчужэлага ці ўжо чужога.

Reply


tsikhan October 13 2013, 09:42:01 UTC
У Маскве робяць скураныя, але, кажуць, вельмі дорага.
Я быў бачыў некалькі разоў недарагія варыянты - абы-што. Асабліва форзацы жахлівыя, з прынтарнай паперы :)
Дарагіх варыянтаў бачыць не давялося. Відаць, яны ў сур'ёзных людзей у загарадных дамох адно і сустракаюцца.

Reply

suziralnik October 13 2013, 11:18:14 UTC
Так, у Маскве я ведаў прынамсі 1 фірму, якая пачала нешта ў 1991 годзе, рабіла 100% з правільных-адмысловых заходне-эўрапэйскіх матэрыялаў. Тады чвэрць-скураны пераплёт каштаваў, прыгадваю, $25. З увагі на тое, што зарплаты тады былі эквівалент 10-50 у месяц, а месячная стыпэндыя каля 5 даляраў, 25 было супэрдорага. Цяпер, напэўна, $250 :) У Заходняй Эўропе нешта ад 30 эўра.

Reply


btclub October 14 2013, 15:41:38 UTC
Так.Але ўсёж.Магчыма такую мапу разглядаля як "дакумэнт".

Reply


anonymous January 19 2014, 15:51:09 UTC
Панское и польское изжило себя. Большинство добровольно не воспримит, если из прошлого будет что-то вновь навязываться с Запада. Как чисто экспонаты истории, в личном владении и распоряжении иметь пока наверно можно, если подготовить объяснение уважительных причин.

Reply


Leave a comment

Up