Menka, або чаму "ни челядина, ни скотины"

Aug 04, 2015 00:26

Зь юнацтва мяне неяк бянтэжыла пэўная нататка Ўладзіміра Манамаха ў сваім «Поученіи», дзе ён прыгадвае, як «и на ту осень идохомъ съ Черниговцы и съ Половци-Читеевичи къ Мѣньску, изъѣхахомъ городъ и не оставихомъ въ немъ ни челядина, ни скотины».
Read more... )

Karcina Repina „Не ждали”, hołas z makulatury, zahadki pryrody

Leave a comment

Comments 1

ziemlarob August 4 2015, 14:21:11 UTC
Мяне таксама вельмі цікавілі і цікавяць тагачасныя узаемадачыненні паміж кіеўскімі князямі з аднаго боку і “беларускімі” (полацкімі, менскімі, тураўскімі, пінскімі, гарадзенскімі etc.) з другога боку.
Шчыра кажучы, падаецца даволі сумніўным меркаванне Вашэця наконт выключнай жорсткасці кіеўскіх князёў (і менавіта Ўладзіміра Манамаха) у дачыненні да “беларускага” насельніцтва праз этнічную (?) адметнасць гэтага насельніцтва.
Дастаткова згадаць міжусобную крывавую разню, што захліснула на той час абшары ўсяе Кіеўскае і Паўночна-Ўсходняе Русі. (Дарэчы, не абмінула гэтая чара і тагачасныя беларускія княствы.)
А як выразалі ды выпальвалі адно аднаго за верхавенства Ўладзімірскае ды Цвярское княствы? А як у 11-м стагоддзі руйнавалі войскі Андрэя Багалюбскага Кіеў? Масква, толькі зрабіўшыся больш-менш прыстойным горадам, збройна рушыла на Разань. Дый на Любецкі з’езд рускія князі сабраліся не без прычыны. Што праўда, неўзабаве ўсе любецкія дамовы былі самімі ж удзельнікамі парушаныя, і зноў палілася кроў, зноў запалалі пажары.

Reply


Leave a comment

Up