Ванадзор - трэці па колькасці насельніцтва горад у Арменіі.
Ванадзор. Цэнтральная плошча.
На цэнтральнай плошчы горада за невялікую плату можна сфатаграфавацца з Абамай, Пуціным і ваўком з "Ну, пагадзі!".
Царква святога Грыгорыя Асветніка ў Ванадзоры
Рака Дэбед
На поўначы ад Ванадзора знаходзіцца горад Алавердзі. Горад размешчаны на схілах каньёна ракі Дэбед. Насельніцтва Алавердзі складае каля 16 тыс. чалавек. У савецкія гады тут быў пабудаваны металургічны комплекс. Пасля развалу СССР комплекс знаходзіцца ў заняпадзе, як і многія прамысловыя прадпрыемствы Арменіі, але пакуль яшчэ працягвае працаваць. Закінутыя будынкі, якія раней выкарыстоўваліся ў вытворчасці, ствараюць дэпрэсіўную атмасферу ў горадзе.
Горад Алавердзі
Праз Алавердзі праходзіць чыгуначная дарога Ереван-Тбілісі. Пасажырскі цягнік спыняецца тут ноччу, толькі адзін раз у суткі, таму вакзал выглядае закінутым.
Чыгуначны вакзал у Алавердзі
Непадалёку ад Алавердзі знаходзіцца некалькі вядомых манастыроў. Я наведаў тры з іх - Санаін, Ахпат і Ахтала.
Манастыр Санаін
Манастыр Санаін
Манастыр Ахтала
Манастыр Ахтала
Манастыр Ахпат
Манастыр Ахпат
Манастыр Ахпат
Манастыр Ахпат
Вёска каля манастыра Ахпат
З Алавердзі я паехаў у горад Дыліжан з перасадкай у Ванадзоры. Да Ванадзора дабраўся без праблем на маршрутцы, а вось у Дыліжан транспарт з-за святаў не хадзіў, таму прыйшлося браць таксі. Паездка на таксі каштавала чатыры тысячы драмаў (~9 USD), працягласць маршруту - прыблізна 37 кіламетраў.
Дарога Ванадзор - Дыліжан
Дарога Ванадзор - Дыліжан
Дарога Ванадзор - Дыліжан
Горад Дыліжан - горны курорт, які размешчаны на вышыні 1255-1510 метраў над узроўнем мора. Дыліжан знаходзіцца на тэрыторыі аднайменнага нацыянальнага парку. З-за кліматычных умоў і прыгожых краявідаў тут пабудавана многа дамоў адпачынку, пансіянатаў і турыстычных баз.
Стары горад Дыліжана
Помнік героям фільма "Міміно" ў Дыліжане
Горад Дыліжан
Дыліжанскі нацыянальны парк
Дыліжанскі нацыянальны парк
У дваццаці двух кіламетрах ад Дыліжана знаходзіцца манастыр Гашаванк, які быў заснаваны ў XII-XIII стст.
Манастыр Гашаванк
Манастыр Гашаванк
Адной з самых вядомых славутасцяў Арменіі з'яўляецца высакагорнае возера Севан. Каб да яго дабрацца, я сеў на маршрутку да Ерэвана. Выйшаў недалёка ад манастыра Севанаванк, які размешчаны на беразе возера.
Возера Севан
Манастыр Севанаванк
Манастыр Севанаванк і возера Севан