Нагорны Карабах - Шушы і цясніна Унот

Mar 24, 2015 01:07

У пачатку XX стагоддзя Шушы быў самым буйным горадам Нагорнага Карабаха, у якім пражывала некалькі дзесяткаў тысяч чалавек. Але ў сакавіку 1920 года ў горадзе адбыліся армяна-азербайджанскія сутыкненні, у выніку якіх Шушы моцна пацярпеў ад пажараў, а колькасць насельніцтва значна ўпала. Таму сталіцай Нагорна-Карабахскай аўтаномнай вобласці Азербайджанскай ССР, якая была ўтворана бальшавікамі ў 1923 годзе, стаў горад Сцепанакерт.



Да Шушы я даехаў на аўтобусе са Сцепанакерта. Аўтобусы ходзяць часта, праезд каштуе 200 драмаў (~ 0.4 USD).



Канцавы прыпынак аўтобуса Сцепанакерт-Шушы

У цэнтры Шушы знаходзіцца армянскі сабор Хрыста Збаўцы. Архітэктурны комплекс складаецца з царквы (1868-1887 гг.) і званіцы (1858 г.).



Сабор Хрыста Збаўцы

Начаваў я ў гатэлі "Шушы", які размешчаны насупраць сабора Хрыста Збаўцы. Начлег са сняданкам каштаваў 6000 драмаў (~ 13 USD).



Цэнтр горада



Помнік Вазгену Саргсяну на галоўнай плошчы Шушы. Саргсян займаў пасаду міністра абароны Арменіі ў 90-х гадах і прымаў актыўны ўдзел у Карабахскай вайне.



Выстава дыванаў у Доме мастацтваў



Шушынская крэпасць была пабудавана ў 1751 годзе



Царква Канач Жам (зялёная царква)



Від на Сцепанакерт з Шушы



Адна з цэнтральных вуліц горада вечарам



Жыхары выкарыстоўваюць печкі-буржуйкі для абагрэву кватэр, так як няма цэнтральнага ацяплення.

У савецкія гады ў Шушы працавалі санаторыі і дамы адпачынку, сюды прыязджалі адпачываць з усяго Саюза, але ўсяму гэтаму прыйшоў канец, калі ў 1991 годзе пачалася Карабахская вайна.





У пачатку Карабахскай вайны горад знаходзіўся пад кантролем азербайджанскай арміі, але ў маі 1992 года армянскія ваенныя захапілі Шушы. Падчас штурму актыўна выкарыстоўвалася артылерыя і бранятэхніка, таму многа будынкаў было пашкоджана. Хоць ваенныя дзеяння скончылася больш за 20 гадоў таму назад, але паўсюль бачны сляды вайны. Аднаўленне горада ідзе вельмі марудна.

















У канцы XIX стагоддзя ў Шушы былі пабудаваны дзве мячэці. Пасля захопу горада армянскай арміяй мячэці не функцыянуюць як рэлігійныя ўстановы, так як вернікі-мусульмане пакінулі горад.







У сядзібе сярэдзіны XIX стагоддзя размешчаны музей гісторыі горада. У ім прадстаўлены матэрыялы, якія ілюструюць гісторыю Шушы ад часоў яго заснавання да нашых дзён. Асобны пакой прысвечаны аперацыі па вызваленні горада ад азербайджанскай арміі падчас Карабахскай вайны.











З паўднёва-ўсходняй часткі горада адкрываецца прыгожы від на цясніну Унот. Даўжыня цясніны складае каля трох кіламетраў, а глыбіня - 250 метраў.







Унізе пад Шушы знаходзіцца вёска Дашалты.



На другі дзень я спусціўся ў Дашалты па аўтадарозе, якая пачынаецца з заходніх ускраін Шушы. Потым прагуляўся ўздоўж рэчкі, якая цячэ ў цясніне Унот, а назад да Шушы выйшаў па горнай сцежцы з усходу. Працягласць усяго маршруту склала прыблізна пятнаццаць кіламетраў.





Падчас Карабахскай вайны вёска Дашалты стала арэнай жорсткіх баёў. 25 студзеня 1992 года азербайджанскія фарміраванні спрабавалі штурмаваць вёску, але з-за вялікіх стратаў вымушаны былі адступіць, па афіцыйных дадзеных загінула больш за дзевяноста азербайджанскіх салдат.







Як напамін аб Карабахскай вайне пасярод вёскі ляжыць падбіты БРДМ.




У вёсцы Дашалты каля моста пачынаецца сцежка, якая спачатку бяжыць па дне цясніны Унот, а потым падымаецца да Шушы. Уздоўж сцежкі, спецыяльна для турыстаў, на камянях і дрэвах намаляваны сіняй фарбай меткі, таму згубіцца там малаверагодна.

















Галоўнай славутасцю цясніны з'яўляецца вадаспад "Парасон".





Непадалёку ад вадаспада знаходзяцца старажытны мост і руіны вёскі Унот. Мост праз раку Каркар быў узведзены ў 1720 годдзе. Яго вышыня дасягае васьмі метраў, а шырыня - чатыры метры.



Вёска Унот была заснавана ў XVIII ст. Жыхары пабудавалі на беразе ракі млыны і не адзін век забяспечвалі Шушы мукой, але ў 1930-х гадах вёска была закінута.













Нагорны Карабах

Previous post Next post
Up