Славянск (красавік 2015)

May 08, 2015 00:47

Славянск - горад у Данецкай вобласці Украіны. У 2014 годзе з красавіка па ліпень тут адбываліся баі паміж падраздзяленнямі ўкраінскай арміі і прарасійскімі сепаратыстамі. На цяперашні момант горад кантралюецца ўкраінскімі ваеннымі і знаходзіцца далёка ад лініі фронта.



Плошча Кастрычніцкай Рэвалюцыі

У Славянск з Харкава я прыехаў на аўтобусе.



Начаваў я ў гатэлі "Славянск". Начлег каштаваў 215 грыўняў.





Рэстаран "Піцца Чэлентана" на цэнтральнай плошчы

Слядоў вайны зараз у цэнтры горада не бачна, так як амаль усё ўжо адрамантавалі. З дапамогай таксіста я знайшоў толькі адзін дом, які быў сур'ёзна пашкоджаны падчас сілавой аперацыі.



Дом на вуліцы Арцёма



























Царква Серафіма Сароўскага



Шыльда "Беларускія прадукты"





Падчас баявых дзеянняў моцна пацярпеў прыгарад Славянска, вёска Сямёнаўка.











Цягач, на якім перавозяць танкі.





















Кавярня "Залатое руно"



















Разбомбленая псіхіятрычная лякарня



Трэцяга ліпеня 2014 года каля Сямёнаўкі сепаратысты ўзарвалі мост. Пасля вызвалення Славянска ўкраінскія ваенныя інжынеры каля знішчанага моста пабудавалі пантонную пераправу.








Славянскі курорт - адзін з найстарэйшых бальнеагразевых курортаў ва Украіне. З-за вайны пацыентаў даўно няма, зараз у карпусах жывуць украінскія ваенныя.

















Чыгуначная станцыя "Славянскі курорт"



Аляксандра-Неўскі кафедральны сабор





Аўтавакзал



Аўтобус у Данецк

У Славянску ёсць краязнаўчы музей.











Падчас маёй паездкі дакументы ў пасажыраў аўтобусаў на блокпастах каля Ізюма, Славянска і Краматорска ніхто не правяраў. Мяне спынілі міліцыянты толькі на вакзале ў Харкаве, калі я прыехаў на электрычкі са Славянска. Пачуўшы, што я турыст, спачатку хацелі адвесці ў пастарунак, але пасля праверкі заплечніка і фотаздымкаў у фотаапараце адпусцілі.



Плакат на чыгуначным вакзале

Украіна

Previous post Next post
Up