Гендэрныя адрозьненьні карыстальнікаў ПК:)

Feb 21, 2006 12:00

Знайшла сёньня ў нэце прыкольную рэч. Выбачайце, што па-расейску, але няма часу перакладаць ( Read more... )

Leave a comment

Comments 27

kapitan_tanaka February 21 2006, 10:08:16 UTC
Наконт гендэрных адрозьненьняў - зайдзіце ў любую менскую інтэрнэт-кавярню, найлепш ня ў цэнтры, а на ўскраінах, і прыгледзьцеся да наведнікаў.
Сядзіць плойма пятнаццацігадовых хлопцаў, якія рэжуцца ў гульні.

Дзяўчат таксама хапае, але яны сядзяць у чатах ды асьцы, найчасьцей, гутарачы з прадстаўнікамі іншага полу, плюс пішуць тузін лістоў па электроннай пошце. Жаніхоў шукаюць, карацей кажучы.

Што каго цікавіць.

Reply

svicizianka February 21 2006, 10:17:20 UTC
Збольшага я з вамі згодна. На жаль, яшчэ ня шмат людзей у нашай краіне карыстаецца кампутарам для працы або для пошуку інфармацыі. Тут выключэньне складаюць толькі, хіба студэнты ды частка прасунутых школьнікаў, якія шукаюць гатовыя рэфераты, курсачы і пад. у нэце. А так... Гулькі ды чаты. Прычым, не аддала б прэрагатыву карыстаньня чатамі дзяўчатам. У мяне вельмі шмат знаёмых хлапцоў, якія больш актыўна, чымсьці дзяўчаты, імі карыстаюцца для пошуку прыгодаў (але заўважым: ня жонак!).

Reply

kapitan_tanaka February 21 2006, 10:23:22 UTC
Тое, што я назіраў - гэта наведнікі інтэрнэт-кавярняў у раёне плошчы Перамогі. Я там бываю/бываў/буду бываць рэгулярна. Ну хоць забі, карціна адная і тая ж. Сорамна, але - падглядаў у экраны, было цікава, што людзі робяць тут гадзінамі. Дзяўчаты - спрэс за хлопцамі палююць, хлопцы - спрэс за віртуальнымі монстрамі.

Reply

setska February 21 2006, 10:44:43 UTC
дзяўчаты палююць за хлопцамі, што сядзяць ва ўласных кватэрах, перад уласнымі кампутарамі, на ўласных крэслах на калёсіках. :0)

Reply


kapitan_tanaka February 21 2006, 11:00:57 UTC
Справа ў тым, што ў офісах людзі пакутуюць ад таго, што ім няма чаго рабіць. А ў інтэрнэт-кавярню ідуць па справе. Такі вось парадокс.

Reply

svicizianka February 21 2006, 12:18:53 UTC
Нічога сабе справа гуляцца ў гулькі ці паляваць на хлопцаў:) Ну, офісы розныя бываюць. У нас, дык зазвычай па справе, бо ўсяго 2 кампы на ўвесь агул народу, таму асабліва фігнёй не пастрадаеш. Толькі калі ўдзень, калі нікога няма й усе на занятках, хоць раз на раз не прыходзіцца.

Reply

ex_cmok February 21 2006, 17:35:52 UTC
забараніць Мірку на офісе(зараз ты будзеш казаць што здабываеш праз яе шмат кантактаў ігд але ўсе гэта адмазка)!!!Гэтае зло павінна быць зліквідаванае!...Да і чаты таксама!А то я Андрэя бачу толькі ў чаце(ніякой працоўнай абстаноўкі)...Дазволіць толькі ЖЖ і тое ў вольны час!

Reply

svicizianka February 22 2006, 09:59:40 UTC
Уяўляеш: я нават часткова згодна. Бо ірка часткова дапамагае, канешне, але й перашкаджае няблага:)

Reply


vjadzmarka February 21 2006, 12:31:06 UTC
так.. нават сябе я лаўлю на думцы, што праграмер у мяне асацыюецца выключна з асобай мужчынскага полу, хаця сама ім буду... і да жанчын-праграмераў сама з перасьцярогай стаўлюся, як гэта не абсурдна атрымліваецца... =)) гэта ўсё з-за СМІ і розных там гісторыяў і показак пра прогераў...

Reply

luckra_ February 21 2006, 15:50:30 UTC
э! давай створым феміністычна-праграмістычную суполку? (((-:

Reply

vjadzmarka February 21 2006, 16:15:06 UTC
гыгы
давай =))) гэта будзе сьцёбна =))

Reply

luckra_ February 21 2006, 16:46:24 UTC
стварай(-: будзеш старшынёй(-:

Reply


Leave a comment

Up