помнік Васю

May 09, 2014 11:50

Я ўчора схадзіла на магілу да бабулінага брата Васі. Ён загнуў ад аскепка бомбы, скінутай з нямецкага самалёта ў першую ці другую бамбёжку Мінска ў 1941-м. Яму было 16, у момант нападу ён пасвіў кароў за крапоткінскімі агародамі, на пярэспінскіх лугах, што размяшчаліся дзе цяпер лужайка і дамы на рагу вуліц Машэрава (Варвашэні), Даўмана і Чарвякова ( Read more... )

Leave a comment

Comments 2

luchik_a May 9 2014, 22:18:36 UTC
з усім згодна,пад усім вышэй напісаным падпісваюся!!)

Reply


stakrotka May 10 2014, 14:27:02 UTC
Так, вайна гэта боль і штодзённы страх. Усе гэтыя святы і шэсці не разумею. Прыйсці да бабуляў-дзядуляў сваіх, альбо адправіць грошы якім ветэранам, што яшчэ жывыя (ніхто гэтага і не прыдумаў дагэтуль, ці, прынамсі, шырока не вядома), у гэтым ёсць сэнс, у пафасе яго няма.=( Для мяне гэта свята вельмі сумнае, бо ўзгадваецца бездань усяго звязанага з дзядулямі-бабулямі і іх бацькамі. Загінулыя, прапаўшыя, трапіўшыя ў палон, галадаўшыя і перажыўшыя. Сапраўды людзі - гэта і самае страшное і самае добрае, што ёсць на зямлі.
Калі я думаю аб тым, як ім усім было бязмежна страшна і балюча ад страты родных, хочацца плакаць, бо такога не павінна быць і ніколі не здарацца зноў.

Reply


Leave a comment

Up