Яшчэ тыдзень таму размаўляў з Анджэем poczobut: ён распытваў мяне пра фільмы. Сёння - яго арыштавалі. Цяпер - ён ізноў у закладніках. Ці ведае хто ягоную турэмную адрэсу - каб даслаць ліст?
Я бачыў яшчэ папярэднюю - няроўную й нервовую - чарнавую зборку на чатыры гадзіны. Але яна ўжо - нягледзячы на ўсе відавочныя праколы й хібы - абяцала жывы й сучасны фільм. Зборка на тры гадзіны - мае прадчуванні пацвердзіла.
Атрымаў Велікодную паштоўку ад Змітра Дашкевіча. Зміцер піша, што да яго дайшоў маленькі кішэнны малітоўнік, укладзены ў капэрту. Так што мае сэнс браць тонкія кніжкі - і адпраўляць іх вязням лістамі.