Параўнанне коштаў

Sep 09, 2019 12:28

Тут Онлайнер выйшаў з параўнаннем коштаў у польскіх і беларускіх гіпермаркетах. А я схадзіў у дубайскі Карфур і параўнаў нашыя кошты з беларусікмі і польскімі. Усё вельмі дорага!


Самай дарагой аказалася бульба і яблыкі - у 5,7 разоў даражэй, чым у Беларусі. Далей ідуць памідоры (4,7) і шампіньёны (4,5). Карацей з садавіной-гароднінай тут справы дрэнь. Сітуацыю могуць выратаваць толькі бананы (0,7)
Нечакана, але выгадна на закупы ў Беларусь ехаць і па туалетную паперу (у Дубаі ў 3 разы даражэй).

Па мясу. Ялавічына каштуе нязначна даражэй (1,4), тым больш, што прывозяць яе з далёкіх Аўстраліі і Бразіліі. А вось мясцовае курынае мяса абыдзецца ў 2,7 разы даражэй за беларускае.

Што ў Дубаі таннага? Пазіцый няшмат, але яны ёсць. Спагеці каштуе танней (0,85). Асабліва радуе нарвежскае філе ласося (0,82). Таксама аліўкавы алей - у продажы можна знайсці прадукт з ваюючай Сірыі (0,6).

Наконт "нетыповых" тавараў - свініна прадаецца амаль у кожным прадуктовым супермаркеце. Ёсць спецыяльныя аддзелы, дзе перад уваходам вісіць аб'ява "Для немусульман" (у Карфуры, дарэчы, няма такога аддзела, таму кошты з крамы на раёне). Свініна даражэйшая, чым у Беларусі (2,85), але заўжды ў наяўнасці.

Алкаголь - таксама без праблем. Калі адкрыць ліцэнзію ($75), то можна закупацца ў лікер-сторах пад назвай African+Eastern. У нас на раёне такі ёсць.

Ну і калі падвесці вынік, то ў сярэднім кошты на прадукты ў Дубаі ў 2,3 разы вышэйшыя, чым у Беларусі.



Калі вы не ў Беларусі - што там у вас з коштамі на прадукты адбываецца?
Previous post Next post
Up