Мой першы палёт на самалёце адбыўся па маршруце Полацк - Мінск. Меў я гадоў дзесяць і са страхам чакаў "паветраных ямаў", пра якія мне гаварыла маці. Але ямаў не было - нябесная дарога тым разам была добра замошчаная. Ляцелі тады хвілінаў 35, можа 40.
Добрыя былі часы, калі Полацк меў свой аэрадром. А зараз, нават самая хуткая маршрутка дабіраецца да Мінска за тры гадзіны з хвосьцікам...