Ulaslovy

Apr 15, 2012 21:20






*   *   *
Здарожыўся, стаміўся, прыстаў,
дзядоў сваіх узгадаў,
каторых помню жывымі,
каторых ня помню - таксама зь імі
узгадаў, але не словамі -
нешта ў сярэдзіне
хвалявала,
вярэдзіла,
бо па імёнах
ня будзе звонаў
царкоўных званіц,
рэшта дзяньніц,
рэшта дарог,
як прыкуп небагаты,
калі ўжо госьці,
калі трэба дахаты
вастрыць нарог
і наліваць поўны рог
мёду хмяльнога,
залатога...

словы, падарожнае

Previous post Next post
Up