Вайтоўна

Mar 18, 2013 15:09

Беларускія жанчыны - лепшыя ў сьвеце. Вядзецца ня толькі пра вытанчанасьць і зьнешнюю прыгажосьць, але і ўнутраную цэльнасьць, спагадлівасьць, пяшчоту, а разам з тым і пра моцны, нязломны характар.
Вобраз валатоўнаў у беларускім фальклёры, якія бароняць свой край ад чужынцаў, вельмі архаічны і мае паралелі з ваяўнічымі дзевамі валькірыямі, што натхнялі і вялі ў бой ваяроў. У баладах усе якасьці валатоўны выяўляе Вайтоўна, што ідзе папярод войска і валяе сотнямі ворагаў - казакоў ды ляхаў. Ня могуць ня цешыць маральныя прынцыпы Вайтоўны: яна адпрэчвае непрыстойную "ружовую" прапанову караля і цьверда бароніць сваё, не маючы патрэбу ў чужым.

*      *      *
Заказалі сялу на вайну,
Нашама войту самому.
У нашага войта сына нету,
Адна дачушка на раду,
І тая паедзе на вайну.
- Спраў жа мне, бацюшка, коніка,
А на коніка - сядзельца,
А да сядзельца - страменца,
А да страменца - востры меч,
Каб было чым палякаў сеч.
Скора да войска дапала,
Семсот палякаў зрубала.
Запытаў яе сам кароль:
- Чый то сын так ваюе?
Даць за яго дачку-каралеўну!
- Нашто мне дачка-каралеўна,
Калі я сама вайтоўна.
Я твайго каралеўства не хачу,
А свайго вайтоўства не трачу.
(Балады, Т. ІІ, с. 131-132) 

жанчыны, Беларусь, вайна

Previous post Next post
Up