godfather-club

Dec 18, 2009 10:36

учора паклаў на аўтар канцэрт nrm, гульню ў cx і дзьве пляшкі лекаў ад прастуды і меланхоліі (якія зрэшты спажыў з большага самастойна) дзеля таго, каб злавіць дужа банальны на мой погляд інсайт:

усё ёсьць шлях і ўсе мы шляхцічы на гэтым шляху.то бок ня важна, прадмет, істота, ляціць ці стаіць, застыгныўшы, ён/яна/яно/яны/я/ты/вы/мы рухаемся па ( Read more... )

Leave a comment

Comments 15

kanaj December 18 2009, 11:20:09 UTC
Калі б мы раскацілі на дваіх яшчэ маленькую і запілі півам, то не ведаю як ты, а я цэлы дзень знаходзіўся б у паўтрансавым стане з мякка змененай свядомасцю.

Я ўсё хачу зразумець, які кампанент або спалучэне якіх кампаненатў прыводзяць да такога эфекту.

Reply

urban_survivor December 18 2009, 11:27:15 UTC
а каб яшчэ салаціку таго...

а агулам, ты палішся. :)

Reply

kanaj December 18 2009, 11:34:36 UTC
Аднойчы было і з салацішчам (канцэнтрат!) зверху, і з віном замест піва. Скончылася поўнай апатыяй на дзень наступны, моцнай апатыяй на пазаўтра, і паўтрансавым станам з мякка змененай свядомасцю на трэці, чацверты і пяты дзень.

Яно табе трэба?

Reply

urban_survivor December 18 2009, 11:39:28 UTC
дык я так, тэарытычна :))

Reply


ignis_essentiae December 18 2009, 11:56:43 UTC
Шляхта хутчэй ад Geschlecht, хаця ад Schlacht канешне цікавей :)

Reply

urban_survivor December 18 2009, 12:03:02 UTC
ды хутчэй такі Schlacht, прыблізна як расейскія бояре ад бой.
пачаткова ж тытул даваўся за ваенныя заслугі, а ўжо потым род і перадача ў спадчыну

Reply

ignis_essentiae December 18 2009, 12:06:05 UTC
Мне ўсё-ткі больш падабаюцца ідэі пра блакітную крывю і боскае паходжанне.
Такі ўжо я цемрашал :)

Reply

urban_survivor December 18 2009, 12:26:03 UTC
у тым, што ты цемрашал, я нават секунду не сумняваўся :)))

Reply


andorac December 18 2009, 16:11:56 UTC
дык вы гомікі?

Reply

urban_survivor December 18 2009, 16:27:31 UTC
мы сабутыльнікі

Reply

andorac December 18 2009, 16:31:53 UTC
неяк непераканаўча

Reply

urban_survivor December 18 2009, 16:37:20 UTC
а ты чо - гамафоб? і агулам, да чаго такое пытаньне? яно неяк офтоп.

Reply


Leave a comment

Up