30 хвілін таму ехала з Акадэміі на Нямігу з перасадкай. І так млосна зрабілася: раптам прыбачыліся задымленне, скрыгат, паніка. А ў галаве думка: як выбрацца, як супакоіць людзей, і ў якім кірунку выбіваць-даставаць шыбы - у вагоны, што назад, ці што наперад. Не, наперад, бо ззаду можа ехаць яшчэ адзін цягнік, а калі наперад, то па рэйках ёсць шанец дайсці да наступнай станцыі. Так і здарылася. Каб жа ж ведаць... Няхай Бог уберажэ людзей!.. Патэлефануйце родным, сябрам, папярэдзьце...
- - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - -
Выбух на «Кастрычніцкай», ёсць шматлікія пацярпелыя, цэнтр Мінска блакаваны для руху. Як паведамілі «НН» чытачы, на станцыі «Кастрычніцкая» некалькі хвілін таму адбыўся выбух. З падземных пераходаў ідзе дым. На Плошчы стаіць пах гарэлага. Машыны хуткай дапамогі стаяць па ўсёй даўжыні Плошчы. Людзі выходзяць з падземных пераходаў, які вядуць у метро, некаторых пацярпелых выводзяць. Многія людзі скрываўленыя, абпаленыя. Выбух адбыўся альбо на станцыі «Кастрычніцкая» альбо на «Купалаўскай», з боку ГУМа. Па непацверджанай інфармацыі, выбух адбыўся на платформе адной са станцый. Да месца здарэння прыехалі дзясяткі машыны пажарных, хуткай дапамогі і міліцыі. Рэпарцёры «Нашай Нівы», якія прыбылі на Плошчу праз некалькі хвілін пасля здарэння, бачылі, як з падземнага пераходу выбягаюць шакаваныя людзі. Вопратка некаторых з іх абсыпаная тынкоўкай. Паводле іх словаў, на станцыі нешта гучна выбухнула.
Рух на Маскоўскай лініі перакрыты цалкам.
Хлопец, які выйшаў са станцыі, паведаміў рэпарцёру «Нашай Нівы», што бачыў, што прынамсі адной асобе адарвала ногі. Журналістка «Нашай Нівы» бачыла, як да хуткай дапамогі вынеслі жанчыну з адарванай ступнёй. Каля выхаду з метро.
Рух па праспекце Незалежнасці для аўтамабіляў перакрыты, для пешаходаў застаецца адкрыты. NN.BY [18:08, 11 красавiка 2011]
- - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - -
Ёсць ахвяры... Як мінімум 5 загінулых, 50 параненых.
- - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - -
Станцыя пералівання крыві Даўгінаўскі тракт, 160, 220059, Мінск (017) 289 87 45 Мапа:
http://goo.gl/V9uTU- - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - -
Інфармацыя для ДОНАРАЎ: Калі Вы вырашылі пайсці здаць кроў або плазму, то Вам неабходна здаць аналізы і прайсці медыцынскае абследаванне. Вызначаюцца такія параметры як: група крыві, рэзус (дадатны ці адмоўны), гемаглабін, лейкацыты, эрытрацыты і г.д. Прычыны, па якіх Вам нельга здаваць кроў:
- Вам няма 18 гадоў;
- У Вас ёсць такія захворванні як ВІЧ, сіфіліс, хваробы крыві, сухоты і г.д.;
- Калі Вы вырвалі зуб менш за 10 дзён таму;
- Калі ў Вас ёсць татуіроўка, зробленая менш за год таму;
- Калі Вы хварэлі на ангіну, грып, ВРВІ менш за месяц таму;
- (толькі для жанчын) калі была месячніца менш за 5 дзён таму;
- (толькі для жанчын) калі Вы зрабілі спарон (аборт) менш за 6 месяцаў таму;
- (толькі для жанчын) калі Вы нарадзілі менш за год таму;
- Калі Вы зрабілі прышчэпкі;
- Калі Вы ўжывалі алкаголь менш 48 гадзін таму;
- - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - -
Спіс пацярпелых:
http://community.livejournal.com/minsk_by/7313585.html,
спіс пацярпелых з 2-й больніцы:
http://www.kp.by/online/news/869044- - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - -
УВАГА! Ін-фа. Кроў трэба! Забор крыві будзе з заўтра (з 9-й да 13.00) у бальніцы хуткай дапамогі (і на чыгуначным пункце). З сабой трэ мець пашпарт і мед.даведку (браць у сваёй паліклініцы), яна павінна быць нат калі здавалі кроў. Калі а 8-й паехаць за ёй, то можна паспець здаць кроў. Тэлефон станцыі пералівання крыві (Мінск) 2870012. На працягу тыдня будзе патрэбна кроў пацярпелым ад выбуху.
- - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - -
Рэпартаж ОРТ:
http://charter97.org/be/news/2011/4/11/37614/Вельмі страшнае
відэа траўмаў пасьля выбуху.
- - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - -