25 траўня ў 18.30 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў межах Дзён шведскай культуры адбудзецца музычная вечарына “Я струнаў меў чатыры…”, прысвечаная шведскаму паэту Дану Андэрсану.
Дан Андэрсан (1888-1920) - вядомы шведскі паэт, многія яго вершы зрабіліся песнямі, якія дагэтуль любяць і спяваюць. На музычнай вечарыне песні прагучаць па-шведску і па-беларуску ў выкананні Сафіі Лільі, Аляксея Жбанава, Віктара Рудэнкі і Кірыла Старасценкі. Шведскія музыкі Маціяс Свенсан, Марыя Ларсан і Сафія Лілья будуць акампанаваць на гітары, скрыпцы і флейце.
Вядоўца імпрэзы - Валярына Кустава.
Уваход вольны.