Ух ты!

Aug 22, 2011 00:08


Мне падаецца, для таго, каб падставіць пару перакладаў, можна парушыць агульную канцэпцыю ў гэтым жэжэ. Доўга думала, ці не ўпрыгожыць карціну якім-небудзь фотаздымкам (коцікам ці сіськамі ці вэдэвэшнікамі), але ад лукавага ўсё гэта... Такім чынам, Сергій Жадан.


Я крычаў “Жыве!”,

я служыў у вдв,

пераганяў цераз Польшчу паўжывыя бээмвэ.

У мяне віза германская,

вера хрысціянская,

цёлка з Антверпену і партнёры серабранскія.

Падатковы прэс,

бізнэсовы інтарэс.

перачмураныя цёркі з чувакамі з мнс.

Дэпазіты ў банках

на падробленых бланках.

Хто сядзіць на Бібліі, хто сядзіць на транках.

Снег на садах,

усё імёны ў слупках,

у канцы застанецца штукі тры на руках.

Прабіць па базе

нумары на камазе

і валіць да Берліна з перасадкаю ў Празе.

Начныя прагоны,

БЧ перагоны,

два п’яныя генералы з міністэрства абароны.

Кідаліся ў бойку,

пасля біліся за койку.

Цікава, ці табельнае ў іх не ва ўтойку?

Кроў на траве,

Шво наўскос па брыве,

Два навылет агнястрэлы і чатыры ў чэраве.

Драныя берцы,

Сваякі ў Амерыцы -

Паспрабуй пражыць з чэснай камерцыі.

Арыгінал - тут.

рукапрыкладства

Previous post Next post
Up