уводзіны ў эгаістазнаўства

Mar 06, 2015 19:10

(у працяг допісу пра любоў і каханне ( Read more... )

адхіленні, навука, дзіўнае побач

Leave a comment

Comments 86

maggalia March 6 2015, 16:19:02 UTC
Ухх ((
Цалкам пагаджуся, спадзеючыся, што ніхто з блізкіх табе людзей "не пастрадаў" ад... )

Reply

veragodna March 6 2015, 16:23:37 UTC
Ой, ды ўсе нацярпеліся. І мне крыху дасталася.
Але я развіваць не буду, бо допіс адкрыты, і так шмат пазнавальнага напісала. Хаця зрабіла гэта, толькі каб не было голай тэорыі, без прыкладаў допіс бы не ўспрымаўся.

З іншага боку, мой герой пагардліва ставіцца да ўсяго беларускага і наўрад ці чытае мой блог.

Reply

іх варта пашкадаваць, эгаістаў. maggalia March 6 2015, 19:35:16 UTC
Я прайшла ў свой час выпрабаванне эгаістамі. Доўга атрымлівалася шкадаваць, але з кожным даходзіла да кропкі, пасля якой я выпрабаванне ўсё ж такі не праходзіла ((

Reply

Re: іх варта пашкадаваць, эгаістаў. veragodna March 7 2015, 06:59:19 UTC
Між іншым, я таксама спачатку шкадавала, калі ў яго пачаліся ў жыцці непрыемнасці. Але тое, як чалавек на іх рэагаваў, вымусіла мяне змяніць свае адносіны. Так што разумею...

Reply


markiz_de_kiss March 6 2015, 16:21:05 UTC
Думаецца мне, што ўсё ад выхавання залежыць.

Reply

veragodna March 6 2015, 16:26:00 UTC
Гэта яшчэ адзін крок углыб, у пошуках першапрычыны нелюбові да сябе. Пагаджуся, ад выхавання і асяроддзя гэта наўпрост залежыць. Але і ад ляноты і нежадання працаваць над сабой.

Reply


markiz_de_kiss March 6 2015, 16:23:26 UTC
Ну, і карыстаючыся выпадкам, хачу прызнацца ў любові да лепшай паловы чалавецтва. І да жанчын :)

Reply

veragodna March 6 2015, 16:27:35 UTC
Вось гэта я разумею, правільны мужчына! І жанчыны, буду гаварыць ад нас усіх, адказваюць такім мужчынам узаемнасцю :).

Reply

ramonacby March 6 2015, 17:49:56 UTC
З пункту гледжаньня жанчын, правільны мужчына гэта падкаблучнік:-)

Reply

veragodna March 6 2015, 17:54:45 UTC
Гэта Вы за ўсіх жанчын адказваеце? :)) І дзе Вы іх толькі набралі, такіх абмежаваных?

Reply


kdementi March 6 2015, 16:26:39 UTC
Мне падабаецца вынік. Застаецца толькі дадаць, што тая якасць, якую большасць людзей лічаць эгаізмам - наспраўды форма нарцысізму, бо пры эгаізме немагчыма любіць нікога, пры нарцысізме ж або толькі сябе, або сябе і іншых, але сябе у першую чаргу.

Reply

veragodna March 6 2015, 16:29:14 UTC
З нарцысізмам таксама складана. Я хацела і гэта ўпісаць у пост, але было б занадта навуковай інфармацыі. Справа ў тым, што ёсць дабраякасны і недабраякасны нарцысізм.

Reply

kdementi March 6 2015, 16:39:05 UTC
У чым адрозненне?

Reply

veragodna March 6 2015, 16:45:15 UTC
Першы ганарыцца-любуецца дасягненнямі, здабытымі разумовымі высілкамі і цяжкай працай, другі - натуральнымі якасцямі. Хаця нарцысізм патрабуе асобнага допісу, у двух словах не раскажаш.

Reply


magik_midnight March 6 2015, 16:32:22 UTC
Трэба яйка пад абшыўку дзвярэй заліць :) Эгаісту гэтаму :)

Reply

veragodna March 6 2015, 16:39:03 UTC
Што за рэцэпт такі? :))

Reply

magik_midnight March 6 2015, 16:42:04 UTC
Сырое яйка набіраецца ў шпрыц і пад абшыўку дзвярэй заліваецца. Там яно тухне і смярдзіць, а ахвяра пакутуе і не знае што з гэтым рабіць. Так гаворыцца ў мануалу па помстах :)

Reply

veragodna March 6 2015, 16:43:34 UTC
:))) Абалдзець, я думала, старыя вядзьмарскія штучкі.

Але допіс я пісала дзеля апошніх абзацаў.

Reply


Leave a comment

Up