спадары фатографы і ім спачуваючыя, прашу дапамогі!

Jul 04, 2015 20:50

Ведаю, што не з гэтага - ой, не з гэтага - павінен пачынаць чалавек, які цягам апошніх двух месяцаў закінуў жж, але мне рэальна патрэбна дапамога. І галоўнае, толькі тут я магу атрымаць каштоўныя парады, бо, гадамі назіраючы за вашымі фотаздымкамі ў стужцы, упэўнена, што маё пытанне па адрасе. Ды і ведаю, што многія мае сябры толькі нядаўна самі ( Read more... )

дапамажыце хто чым можа

Leave a comment

Comments 170

znikla July 4 2015, 18:07:15 UTC
Прывітанне вам :)

Я не надта разбіраюся ў фотаапаратах, магу сказаць, што ў нас Canon EOS 650D, ён цалкам добры для нармальных здымкаў звычайнага ўзроўню.

Reply

veragodna July 4 2015, 18:14:02 UTC
Прывітанне :).
А гэта люстраны фотаапарат? І колькі аб'ектываў вы выкарыстоўваеце?

Reply

znikla July 4 2015, 21:13:19 UTC
Так. У нас аб'ектыў, які ішоў у камплекце, і яшчэ адзін ад Зеніта старога.

Reply

znikla July 4 2015, 21:20:52 UTC
Я ўпэўненая, што вам цалкам хопіць кітовага аб'ектыва, які будзе ў камплекце да гэтага фоціка. Звычайна яны з фокуснай адлегласцю 18-55 мм, гэта норм якраз. Праўда. Калі не шкада грошай, бярыце Canon EOS 650D без дадатковых аб'ектываў. Гэты фоцік адрозніваецца ад 600Д тым, што да ўсяго яшчэ добра здымае відэа. І вось на ваш бюджэт акурат, здаецца. Браць мыльніцы катэгарычна не раю: гэта бессэнсоўна. Яны ўсё адно не дадуць вам такой якасці фота, як вы хочаце, нават самыя наварочаныя. Чым браць мыльніцу, лепш ужо купіць смартфон Нокія Люмія 1020. Ён робіць фота і відэа лепш, чым мыльніцы :)

Reply


urfinwe July 4 2015, 18:19:35 UTC
Якія людзі! Ды без аховы!

Reply

veragodna July 4 2015, 18:24:55 UTC
А перад Вамі, Дзмітрый Алегавіч, мне зусім няёмка :). Я так і не адказада на каментары, але адкажу абавязкова!

Reply

urfinwe July 4 2015, 18:33:13 UTC
Авохці! Не бярыце ў галаву.

З вяртаннем!

Reply

veragodna July 4 2015, 19:28:06 UTC
Не бяру, але лічу непрыгожым не адказаць на каментар :).

Дзякуй! Пакуль вярнулася ненадоўга, бо з'язджаю ў сераду на адпачынак. Хаця яшчэ планую пост-справаздачу.

Reply


napramak July 4 2015, 18:39:00 UTC
Прывітанне! Там вышэй параілі Canon 650D і такога апарату сапраўды хопіць для добрых здымкаў. Усе зум-аб'ектывы (універсальныя) маюць лічбы (напрыклад 18-55мм ці 18-135мм ці 55-135мм і г.д....) Высокія будынкі будуць змяшчацца ў кадры, калі першая лічба ад 18 да 24. Я магу шмат чаго расказаць, але толькі па тэлефоне. Я так не люблю пісаць доўгія тэксты. Прыеду ў Мінск у аўторак. Можам стэлефанавацца.

Reply

veragodna July 4 2015, 19:29:46 UTC
Было б вельмі файна, але мне трэба замаўляць у панядзелак фотаапарат. Бо з серады на чацвер ляцім адпачываць. Калі можна, коратка, якія мне неабходны аб'ектывы?
Вашаму меркаванню давяраю абсалютна, я помню Вашы здымкі.

Reply

napramak July 4 2015, 20:32:47 UTC
Можно, я на русском, так мне быстрее, к сожалению ( ... )

Reply

veragodna July 5 2015, 10:01:57 UTC
Дзякуй вялізны!!!

З "тушкай" цяпер вызначыліся канчаткова. Цяпер толькі з аб'ектывам(-і). Скажыце, калі ласка, а з першымі двума ўніверсальнымі можна фон размыты рабіць?

Reply


livejournal July 4 2015, 19:31:06 UTC
Здравствуйте! Ваша запись попала в топ-25 популярных записей LiveJournal Беларуси! Подробнее о рейтинге читайте в Справке.

Reply


tam_erm July 4 2015, 19:31:58 UTC
Ой, як мы рады, што вы жывы:) Пра сала фоцік - ні слова.

Reply

veragodna July 4 2015, 19:34:08 UTC
:)) А чамуй-та пра фоцік ні слова?

Reply

tam_erm July 4 2015, 19:36:02 UTC
таму што купляйце, які ёсць у наяўнасці за гэты кошт з "зеркалак", усе аднолькавыя.

Reply

veragodna July 4 2015, 19:40:03 UTC
Дык кажуць, што "зеркалкі" патрабуюць пэўнай падрыхтаванасці ўладальніка. Для такіх, як я, маўляў, - гэта малпа з гарнатай :). Не? Вагаюся. Не падумайце, мы з мужам ужо начыталіся ў сеціве рознага, пакуль спрабавалі самастойна выбраць фотаапарат. І я здалася першай, не ўмяшчаецца ў галаве такая колькасць новай і пакуль абсалютна чужой табе інфармацыі :).

Reply


Leave a comment

Up