баклапер

Aug 04, 2015 10:29

Помніце дзіцячы вершык пра градку з "огурбузами", "помидынями", "редисвёклой", "чеслуком" и "репустой"? Усяго гэтага ў мяне няма. У мяне лепш!
На маім агародзе вырас баклапер.

баклапер у натуральным асяроддзі і хірургічна апрацаваны )

адхіленні, дапамажыце хто чым можа

Leave a comment

Comments 102

maggalia August 4 2015, 07:42:42 UTC
Ала, ну ты інтрыганка Банасье! ))
Пра хостынгі не ведаю, бо не завяла пакуль такога звера, які б рабіў фоткі па 5 Гб.
Баклапераў таксама не вырошчваю, таму камент просьба лічыць проста каментам чытача, якому цікава і якому сімпатычная аўтарка правакацыйнага посцега ))

***Патопала адказваць на прыватны зварот у каментах, мне сорамна. Хоць я збіралася з раніцы, як прачытала, хоць зараз з нацяжкай яшчэ раніца ))

Reply

veragodna August 4 2015, 08:37:16 UTC
А чо, пад катам хібе не баклапер? :))

Не-не, Галя, я не цябе мела на ўвазе. Я ў людзей па ходу размовы пытала пра хостынгі.

Reply

maggalia August 4 2015, 08:55:50 UTC
Баклапер, канеш! Знатны такі ))

Я не так зразумела :)

Reply

veragodna August 4 2015, 08:57:49 UTC
І, як высветлілася, ён яшчэ зялёны :)).

Reply


kong_en_ge August 4 2015, 07:50:57 UTC
Уласны хостынг -- і ніякіх праблем з палітыкай памераў :)

Reply

veragodna August 4 2015, 08:38:15 UTC
Нам простых шляхоў не трэба, што называецца :).

Reply


ofeliya666 August 4 2015, 07:51:11 UTC
Я ўвогуле не спец у фота, і ў мяне не круты фоцік... Але я б у фоташопе памяншала б іх памер, калі справа толькі ў гэтым. Ці ў іншай якой праграме папрасцей. Ну даўжэй, канешне, па часу... Проста калі я ўжо гружу ў жж, то папярэдне апрацоўваю, каб прыгладзіць, таму менавіта ў мяне паслядоўнасць такая) Пра хостынгі нічога не ведаю)

Reply

veragodna August 4 2015, 08:41:46 UTC
У якім фаташопе? Я карыстаюся для апрацоўкі Microsoft Office Picture Manager. Ён такі прымітыўны, але ж я і не прэтэндавала на мастацкія фота. Там, па-мойму, няма такой функцыі, як паменшыць памер. Я яго памяншаю, калі загружаю непасрэдна ў допіс.

Дык у жж як грузіце??? Фота ж спачатку трэба ў інтэрнэт загрузіць.

Reply

ofeliya666 August 4 2015, 09:22:21 UTC
Вам ужо падказалі, як я разумею) Фоташоп любы, які знойдзецца, у мяне здаецца cs5, але вам, Думаю, такая ж праграма замарочаная не патрэбная. Я іх не ведаю, бо мне яны не патрэбныя)

Я гружу там на адным сайце хе ўкраінскім, завяла там пошту, і яны даюць пэўнае месца для фота. Туды я заліваю ўжо паменшаныя, 800 па шырыні, і ўсё) Мне яго шмат гадоў таму паказалі, і я ім карыстаюся) Хаця людзі заліваюць на розныя Пікаса, флікр і яшчэ там сайты...

Reply

veragodna August 4 2015, 09:24:10 UTC
Усё-усё, ужо грузіць і мой хостынг! Ура!! :))

Reply


ku_ku_lena August 4 2015, 07:57:39 UTC
А уменьшить не выходит?)
У меня фотографии на яндексе лежат, или здесь, в крайнем случае.

Баклапер по вкусу как?

Reply

veragodna August 4 2015, 08:44:58 UTC
Microsoft Office Picture Manager, у якім я раблю мінімальную апрацоўку, не памяншае вагу, па-мойму. Прынамсі, я не знайшла.

У жж у мяне даўно месца скончылася :(. Там літаральна на пару здымкаў.

Reply

kabierac August 4 2015, 09:55:37 UTC
навошта сжатие? рисунок - изменить размер.

Reply

veragodna August 4 2015, 09:58:01 UTC
Так, ужо знайшла, дзякуй!

Reply


urfinwe August 4 2015, 08:05:56 UTC
Пра "агурбузы" не чытаў, але памятаю пра гібрыд Бульбы з памядорамі - "ПУКС", г. зн. "Путь к социализму", пра якій пісаў Уладзімір Войнавіч у "Прыгодах Івана Чонкіна". Каб зверху былі памядоры, а ўнізу - Бульба. Толькі насамрэч адбывалася наадварот - вяршкі былі бульбяныя, а карашкі - таматныя.

А фоткі зручна змяшчаць на Яндэксу:

http://fotki.yandex.ru

Але ж далучуся да вышэйшага каментару: фоткі перад размяшчэннем лепш змяншаць у памерах, тады карыстальнікам іх будзець прасцей праглядываць.

Reply

veragodna August 4 2015, 08:46:52 UTC
Показал садовод
Нам такой огород,
Где на грядках, засеянных густо,
Огурбузы росли,
Помидыни росли,
Редисвекла, чеслук и репуста.
Сельдерошек поспел,
И моркофель дозрел,
Стал уже осыпаться спаржовник.
А таких баклачков
Да мохнатых стручков
Испугался бы каждый садовник.
(Н. Кончаловская)
:)

Дзякуй за спасылку! Зараз буду разбірацца.
Ды як вы ўсе іх змяншаеце? :)

Reply

urfinwe August 4 2015, 10:12:48 UTC
Жах!

А апрацоўваць фоткі зручна, як вы і напісалі, ў Microsoft Office Picture Manager.

Reply

veragodna August 4 2015, 10:14:48 UTC
Дзякуй, ужо разабралася! Вось што значыць дапамога баклапера :).

Reply


Leave a comment

Up