пахавайце мяне за цокалем, або страшная гісторыя са шчаслівым канцом

Aug 16, 2015 15:42

Раскажу вам павучальную гісторыю пра тое, як важна час ад часу правяраць цяжкадаступныя месцы ў доме ( Read more... )

недзіцячыя страхі, непрыдуманыя гісторыі горада N

Leave a comment

Comments 77

wasserstrahl August 16 2015, 12:49:20 UTC
Ого.

Reply

veragodna August 16 2015, 12:54:34 UTC
Зараз мы гэтую гісторыю расказваем са смехам :)). А тады рэальна я перапужалася, што кот ужо занядужаў.

Reply


volhafranco August 16 2015, 13:02:28 UTC
нічога сабе, дык як жа ён туды патрапіў, ці высветлілі?

Reply

veragodna August 16 2015, 13:05:28 UTC
Не, галаву паламалі :). Мама сказала, што гэты кот, пакуль мы адпачывалі, часта прыходзіў і тырыў Плюшыну ежу, бо дзверы ў нас заўсёды ўлетку адчынены. Але ЯК можна патрапіць у такое "герметычнае" месца - загадка.

І да, цяпер ён не прыходзіць. Нагасцяваўся :).

Reply


pani_teklia August 16 2015, 13:33:49 UTC
Вось заўседы ўражвае : гэтая здольнасць катоў лазіць, куды не трэба, ды нажываць непрыемнасцей на сваю каціную... галаву :-)

У маей сястры выпадак быў: прапаў увесну іхні кот, нешта каля двух тыдняў адсутнічаў. А ў іхнім сямействе катоў любяць, дык перажывалі, шукалі і, вядома ж, у рэшце рэшт падумалі, што коцік ужо не вернецца. Але ен вярнуўся, худзюшчы і страшны. Высветлілася, што гэты кот залез у хату, гаспадар якой жыве ў горадзе і бывае у весцы толькі на выходных (і то не на кожных). Патрапіў у кладоўку, дзе абярнуў на сябе нейкую скрынку, і, адпаведна, пад ей увесь гэты час і праседзеў. Далейшае развіцце падзей цалкам прадказальнае: прыехаў гаспадар, пабачыў беспарадак, падняў скрынку і вызваліў неспадзяванага вязня, які куляй вылецеў з той кладоўкі.

У іх жа аднойчы маладая кошка дурэла і завалілася за сервант. Прыйшлося сярод ночы(!) даставаць з серванта посуд і іншае дабро (іначай яго немагчыма было адсунуць) і вызваляць дурніцу.

Reply

veragodna August 16 2015, 13:42:53 UTC
Гэты павёўся на лёгкі стабільны хлеб, відавочна - на Плюшыны паўміскі. А мама не магла нарадавацца, як Плюша добра есці, пакуль мы адпачывалі :). Але як, як можна было залезці пад рабочы стол і зачыніць за сабой цокаль - вось гэта рэальна загадка :).

Мда, гісторыі :). А колькі такіх гісторый заканчвалася трагічна.

Зараз мы рэальна рагочам. У мяне б, пэўна, сардэчны прыступ здарыўся, калі б я дохлага ката на кухні знайшла :).

Дарэчы, мы таксама посуд папавыцягвалі і пліту таксама :).

Reply

pani_teklia August 16 2015, 18:51:19 UTC
Магчыма, дзесьці за іншай мэбляй пралез, ці за плітой. Каты пранікаюць такімі шляхамі, што і не здагадаешся ніколі :-)

Reply

veragodna August 16 2015, 18:56:06 UTC
Мне падказалі ніжэй файную ідэю. Магчыма, пралез праз шафу пад ракавінай (яе няцяжка адчыніць ці мы на некалькі секунд згубілі пільнасць).

Хоць ты камеру скрытую замацуй дзе-небудзь у кухні :).

Reply


znikla August 16 2015, 13:38:57 UTC
Капец, неверагодна проста!
Добра хоць, што жывы-здаровы )

Reply

veragodna August 16 2015, 13:46:49 UTC
Але залез ён туды нейкім адмысловым звышскладаным спосабам :). Нашы ідэі на гэты конт не вылучаюцца лагічнасцю.

Reply


allegra_1971 August 16 2015, 13:47:28 UTC
veragodna August 16 2015, 13:54:15 UTC
Ты мяне суцешыла, Тома :)). Ён ашчаслівіў, ашчаслівіў. Калі ён вылез, я была самай шчаслівай жанчынай :)).

Пакуль не прыходзіў, а з моманту гэтай гісторыі ўжо дзён дзесяць мінула. Ды і хатні ён. Бачна, што чысценькі. Але ж так падстаўляе сваю гаспадыню, маўляў, яна яго кепска корміць :).

Reply

allegra_1971 August 16 2015, 14:33:50 UTC
veragodna August 16 2015, 14:36:08 UTC
Былі азадачаны, дарэчы, іх адсутнасцю :). Значыць, не надта спужаўся :))).

Reply


Leave a comment

Up