імяніны ў плюшЫны

Sep 21, 2015 00:10

Сёння Плюша стала дарослай. У поўным сэнсе пoўнагадовай ( Read more... )

кот, маё

Leave a comment

Comments 107

lorss September 21 2015, 06:47:03 UTC
ух, ты!! і мы, і мы далучаемся да віншаванняў! а кот Роджэр, упэўненая, падзяліўся б з гэтай нагоды сардухамі! :)

п.с я і не думала, што так лічыцца ўзрост, думала, нашаму кату зараз каля 16-18 чалавечых, а яму-то ўжо 26!

Reply

veragodna September 21 2015, 07:06:09 UTC
Дзякуй вялікі! :)
А што такое "сардухі"?

Дарослы хлопчык :).
Гэтая градацыя ў нас у пашпарце прапісана.

Reply

lorss September 21 2015, 07:12:21 UTC
сардухі - гєта курыныя сєрцы, любімая страва Роджєра :)

Reply

veragodna September 21 2015, 07:14:40 UTC
:) Гурман, аднак.

Плюша трасецца за крэветкамі. І ўвогуле, не хочеа есці ўсіх гэтых Прапланаў і Канінаў. Давайце, маўляў, тое, што самі ясцё. Вось падумваю пра перавод яе на натуральную ежу.

Reply


kabierac September 21 2015, 07:22:13 UTC
Плюша падобная да гаспадыні. Віншуем)
Па імёнах катоў відаць, што нармальныя людзі ў ЖЖ не пішуць.

Reply

veragodna September 21 2015, 19:43:31 UTC
Ага, блакітнымі вачыма :). Толькі пачуццём гумару не ўдалася ў гаспадыню.

Дзякуй!

Reply

veragodna September 21 2015, 20:00:40 UTC
Па імёнах катоў відаць, што нармальныя людзі ў ЖЖ не пішуць.
------------------
Відаць, што ў жж тусяць вельмі творчыя людзі :)).

Reply


janka_jasiuk September 21 2015, 10:25:09 UTC
Калі апавяшчэнне прыйшло - ажно прыфігеў. ШТА?
А пасля норм, збіраем чумаданы! Чакайце. Будзе і агонь і ай-нэ-нэ, у лепшых традыцыях ;)

Reply

veragodna September 21 2015, 19:44:39 UTC
Дзе агонь?! Дзе ай-на-нэ?? Мы тут з Плюшай ужо засумавалі!! :)))

Reply


inna_red_horn September 21 2015, 12:33:08 UTC
Я не гаспадыня Пшнты, але ж часовы апякун ;) Пiнта вiншуе iмянiннiцу i просiць перадаць гаспадынi, што яе вушам пашчасцiла атрымлiваць пацалункi ад каралевы кашачай прыгажосцi ;)

Reply

veragodna September 21 2015, 19:47:37 UTC
Я ведаю :). Але збег абставінаў далучыў цябе да нашай кацінай банды :).

Ох, пашчасціла дык пашчасціла! :) Кожную раніцу ўглядаюся ў люстэрка, ці не пачалася трасфармацыя вушэй :))

Плюша ўжо выйшла з памераў 90-60-90 :).

Reply

inna_red_horn September 22 2015, 07:55:17 UTC
Ну, ведаеш, Пiнта наогул важыць 5 300 ;) Ноччу як скочыць на жывот -- адчуваю сябе ахвярай землятрусу))) Але ж усё роўна прыгажуня!

Reply

veragodna September 23 2015, 20:34:12 UTC
Нічога сабе кабан! :)

Калі наш Кот была ў лепшыя свае гады квадратная ў літаральным сэнсе слова, я перажывала, а Дзіма гаварыў, што ў свеце катоў яна міс Гомель :)).

Дарэчы, трэба мне ўзважыць Плюшу.

Reply


anonymous September 21 2015, 14:56:01 UTC
Дзякуй за запрашэнне! Нам та-ак прыемна. І якія цудоўныя фота! Прыміце віншаванні ад мяне і нашай Кісон (ці Кікі альбо яшчэ Кісон-Анфісон). За адзінаццаць гадоў у яе некалькі раз змянялася імя, у залежнасці ад настроя маёй дачкі ))

Reply

napramak September 21 2015, 18:08:57 UTC
Гэта я напісала пра Кісона ))). Не ўбачыла, што не залагавана.

Reply

veragodna September 21 2015, 19:50:54 UTC
Дзякуй вялікі! Я зразумела адразу!

Кісон (ці Кікі альбо яшчэ Кісон-Анфісон)
-------------
Ой, клас! Як мне гэта блізка. Плюша ў нас Абаргуша, Плюндзер, Абаргундзер і, урэшце, Абар :)).

А камплімент пра фота... Ды ад Вас!!! Вееельмі прыемна! :)

Reply


Leave a comment

Up