беларускі рэп

Oct 15, 2015 19:29

Сябры, прашу дапамогі ( Read more... )

дапамажыце хто чым можа

Leave a comment

Comments 82

ofeliya666 October 15 2015, 17:52:58 UTC
Я толькі так, да кампаніі, бо ўсё што я магла параіць - ужо параілі) Песні свабоды там, Памідораў...) Проста я заходзіла ў пост, ўпэўненая, што я не такая, я рэп не слухаю))) А апынулася што слухаю) Парыюся мо яшчэ, але ў нас на гадзіну раней да ўсяго, і нэт хатні ляснуўся, не выйдзе дапамогі (

Reply

ofeliya666 October 15 2015, 17:57:07 UTC
Дзень без гарэлкі Памідорава мабыць не рэп, хаця ён рытмічна гаворыць там, але пяшчотна мною любімая) І заўжды актуальная! Карацей я тут толькі балакаю,не звяртайце на мяне ўвагу))))

Reply

veragodna October 15 2015, 17:59:10 UTC
Яшчэ не гугліла, але ўжо падазраю, што мяне абвінавацяць у насаджванні нездаровага ладу жыцця студэнтам :)).

Не, буду ўдзячна за любыя парады. Як гэта "не звяртайце ўвагі"??

Reply

ofeliya666 October 15 2015, 20:05:13 UTC
Ну можа) Шынкарачка плана яшчэ адна любімая песня пра алкаголікаў) А пра Адэлю і чорта? ) не рэп гэта ўсё, калі што) Але такія мілыя песні і жыццясцьвярджальныя!)
Я тут падумала, iq48 здаецца былі досыць рэпавыя, "Выйсце" зноў жа з памідоравым. З жывых калектываў нікога не ведаю на жаль, не люблю(

Reply


jakubik_by October 15 2015, 18:34:20 UTC
З сучасных "жывых" - гэта Вожык :)

Reply

veragodna October 15 2015, 20:13:06 UTC
Дзякуй! Зараз пагляджу.

Reply


ext_3287141 October 15 2015, 21:20:34 UTC
У мяне алергія да рэпу ва ўсіх праявах, але нечакана мяне цалкам парадаваў SP Kava - сімпатычны мастэрынг, прыемныя эксперыменты сям-там, з электронікай любіць і ўмее гуляцца чалавек.
Тут кароткія звесткі і спасылкі

Reply

veragodna October 16 2015, 18:00:37 UTC
Дзякуй, Аляксей! Ён мне першы выскачыў, калі я гугліла да таго, як напісаць пост, дарэчы.

Reply

ext_3287141 October 16 2015, 20:11:47 UTC
Праверыў, і ў мяне першы на "беларускі рэп", ггг :) А я, як дзед стары, успомніў - і ў Вікіпедыю адразу :)

Ну дык, ягоны альбом нядаўна піярылі.

Reply

veragodna October 25 2015, 07:20:22 UTC
:)) Ой, ужо дзед дык дзед!

Reply


pani_teklia October 16 2015, 18:49:37 UTC
І як, студэнты зацанілі? )))

Reply

veragodna October 16 2015, 18:58:00 UTC
Студэнты - першакурснікі. Эмоцыі ў цэлым пазітыўныя, але захаплення асаблівага не бачыла. Ды што тут гаварыць, калі яны сказалі, што пад апавяданне Бахарэвіча "Талент заікання" яны ледзьве не заснулі (Бахарэвіча, блін!). Добра, што хоць Пятровіча ацанілі (самае лёгкае чытво, што я ім прапанавала да практычных). У сэнсе лекцыя ў мяне была па вершаскладанні, а практычныя - па эпіцы. Так што рэп сало як сало :). А я так старалася!

Reply


bielameta October 17 2015, 11:27:02 UTC
Я як заўджы паўсюль спазнілася, але ўсё адно прыйшла са спасылкай http://tuzin.fm/zhamerun/2265/bard-baslykievic-biazlitasna-pasciabausia-z-repiera.html. Калі для студэнтаў ужо не трэба, то хоць самой паглядзець будзе :)

Reply

veragodna October 25 2015, 07:23:14 UTC
Парагатала :). Я яшчэ нядаўна зусім не ведала, што ёсць беларускамоўны рэп, а тут, аказваецца, такія жарсці ў гэтай тусоўцы :)).

Reply


Leave a comment

Up