пра жаночыя хітрыкі

Jun 17, 2016 21:34

Жаночая хітрасць, бязлітасная і разбуральная. Яна не выбірае ахвяраў, яна стыхійная і самадастатковая. Часам жаночая хітрасць мяжуе з подласцю, часам прыкідваецца слабасцю ці, яшчэ лепш, глупствам наіўнасцю. І я зараз зусім не пра мілыя какетлівыя хітрыкі ў адрас мужчын. Я пра тую хітрасць, якой "все возрасты покорны" і якая часам вырываецца з ( Read more... )

дзіўнае побач, гендэрнае пытанне

Leave a comment

Comments 152

urfinwe June 17 2016, 19:12:05 UTC
Фантастыка!

А што пра мужчынскія скажыця?

Reply

veragodna June 17 2016, 19:14:53 UTC
:)

І пра мужчын прыклады магу напісаць, яны больш жорсткія. Але ж я не сцвярджаю, што ўсе мужчыны ці жанчыны такія. Гавару выключна пра наяўнасць тэндэнцыі.

Reply

urfinwe June 17 2016, 19:18:34 UTC
Так-так, але ж цікава, ці ёсць гендарныя асаблівасці ў хітрасці?

Reply

veragodna June 17 2016, 19:21:50 UTC
Падазраю, што ёсць. У жанчын больш вытанчаная :).

Reply


markiz_de_kiss June 17 2016, 19:13:34 UTC
Бабця панчохі падмяніла!

Reply

veragodna June 17 2016, 19:15:13 UTC
Самая верагодная версія :)).

Reply

markiz_de_kiss June 17 2016, 19:19:42 UTC
Падумаў, што ў такім выпадку трэба каштаваць усё, што купляеш. Але ж і яны хітрыя, сёння на рынку каля чарэшняў было напісана: "Не пробовать!" :)

Reply

veragodna June 17 2016, 19:25:47 UTC
Дарэчы, правільна. Я сама вінаватая. Прывыкла, што ў крамах не падманваюць, і не разгарнула ўпакоўку, як рабіла раней сто разоў. У сэнсе ніколі не разгортвала.

Reply


araty June 17 2016, 19:22:04 UTC
На базары спецыфічная атмасфера - грошы. Жывя, наяўныя грошы. І прынцыпы адпаведныя. У нас няма сялянскіх (фермерскіх) базараў - перакуп (людзі, што займаюцца незаконнай прадпрымльніцкай дзейнасцю, прыкрываючыся даведкамі аб асабістай гаспадарцы) захапілі ўсе базары. А гэта ўжо барыгі (ад рускага "барышник" - чалавек, адзінай мэтай якога служыць прага атрымання прыбытку - барыша). Так што на сучасных базарах спецыфічная атмасфера. Цяжкая. Ну, ведаеце, калі лічыцца за гонар, асаблівы розум, прадаваць беларускія ананасы, крэветкі, бананы, то што тут благога:)Шмат бабуль садзяць гандляваць дзеці, альбо ўнукі - ільготы па аплаце, меньш прыстаюць з праверкамі, зноў жа - сантыментальныя пакупнікі ( ... )

Reply

veragodna June 17 2016, 19:41:21 UTC
кінулі мяне набожныя бабулі,
-----------
Вось прачытала Вашу гісторыю і нават не ведаю, што далей гаварыць. Вы гэтым каментаром сказалі больш, чым я ўсім сваім допісам. Вельмі паказальна!

Прычым "мая" бабця хутчэй за ўсё не перакупшчыца. Трохі зялёнай цыбулі, трохі радзіскі, трохі яек, кветкі (усё не ў аптовых памерах). Мы проста з замілаваннем з мужам на яе глядзелі.

Reply

araty June 17 2016, 20:10:21 UTC
Магчыма і не перакупшчца. Але настрой на базары адпаведны - атрымаў прыбытак - разумны, дабрасумленна гандлюеш - дурань. Безумоўна гэта не нармальна, і трэба мяняць. Але так ёсць ( ... )

Reply

veragodna June 17 2016, 20:30:31 UTC
Вам трэба пісаць летапіс часу! :)

І сапраўды, вось бачыце інерцыю ўспрымання бяскрыўдных пенсіянерак. І ўлады ім больш давяраюць.

Чаму Вы пра гэта не пішаце?

Reply


volhafranco June 17 2016, 19:31:42 UTC
вой, а я думала, контэ - якраз добрыя дарагія панчохі...

Reply

markiz_de_kiss June 17 2016, 19:34:37 UTC
Адзін с самых буйных і прыбытковых вытворцаў Беларусі, між іншым.

Reply

volhafranco June 17 2016, 19:35:56 UTC
во, ніяк не чакала ў такім кантэксьце, але можа гэта я галадранка, а можа нешта зьмянілася за гады, што я панчохаў не нашу

Reply

veragodna June 17 2016, 19:52:31 UTC
У іх ёсць і ласіны :). Для бегу, маю на ўвазе.

Reply


olg_ga June 17 2016, 19:42:49 UTC
Хотим про мужские:)

Reply

veragodna June 17 2016, 19:50:20 UTC
Воля, калі з прыкладамі, то давядзецца пад двайны замок. Бо з апошнімі "ўзорамі" хітрых мужчын мы зараз судзімся. Столькі нерваў - не ўяўляеш! А выдумваць гісторыі я не ўмею :)

Reply

liohkaja June 18 2016, 02:47:29 UTC
як я вас разумею!)
у жніўні ўжо будзе двага ды маім мытарствам, і юбілей будзе адзначаны, бо ўвесь ліпень суддзя ў адпачынку, а на апошнім паседжанні ў чэрвені адвакат майго "крыўдзіцеля" заявіў, што болей суд ні яго, ні яго кліента хіба што не ўбачыць. Суддзя спытаў: а куды ж ён дзенецца? З Беларусі ўцячэ?
"Усё можа быць".
Канешне, мы напісалі хадатайніцтва на абмежаванне яму выезду за мяжу, але, можа, ўжо з'ехаў?

эх...

Reply

veragodna June 18 2016, 07:31:09 UTC
Ойёй... Я тэарэтычна ведала, што гэта можа расцягнуцца так надоўга, але. Гэта ж такі стрэс.

Reply


Leave a comment

Up