пра жаночыя хітрыкі

Jun 17, 2016 21:34

Жаночая хітрасць, бязлітасная і разбуральная. Яна не выбірае ахвяраў, яна стыхійная і самадастатковая. Часам жаночая хітрасць мяжуе з подласцю, часам прыкідваецца слабасцю ці, яшчэ лепш, глупствам наіўнасцю. І я зараз зусім не пра мілыя какетлівыя хітрыкі ў адрас мужчын. Я пра тую хітрасць, якой "все возрасты покорны" і якая часам вырываецца з ( Read more... )

дзіўнае побач, гендэрнае пытанне

Leave a comment

Comments 152

elen_kozinskaya June 18 2016, 10:44:15 UTC
правильное отношение к ситуации с чулками :)

про бабку как раз в тему:
https://pp.vk.me/c636827/v636827313/e610/BslPMjGc9m4.jpg

Reply

veragodna June 18 2016, 10:49:13 UTC
Я дакладна ўдзельнік флэшмоба :)).

Reply


pani_teklia June 18 2016, 15:19:58 UTC
Задумалася, ці стала б настойваць на менавіта такім - гендэрным - маркіраванні падобных "хітрыкаў". Гэтая рыса ў людзях для мяне адна з самых непрыемных - абдурыць, нажыцца (няхай і ў такой дробязі, як пучок той радыскі) за чужы кошт.
І, напэўна, незалежна ад узросту і полу, ў мяне гэта выклікае пачуццё агіды, праўда. Асабліва калі вось такое ідзе ад людзей, якіх ты апрыёры лічыш шчырымі. Ладна, на студэнтаў я ўжо навучылася не рэагаваць, для іх жа схлусіць выкладчыку - самая звыклая справа.
А калі разумееш, што цябе надурыла такая вось бабця (а такое на рынку здараецца час ад часу)... Ці інтэлігентны з выгляду мужчына сярэдніх гадоў (некалі пісала ў жж, як такі вось таварыш хуценька выйшаў з машруткі з маімі 50 тысячамі, калі зразумеў, што я памылілася і перадала іх за праезд заместа тысячнай купюры). Тут ужо моцна хістаецца ўся твая вера ў людзей.

Reply

euga June 18 2016, 16:32:17 UTC
Упэўнена, што ён потым быў пакараны.

Reply

veragodna June 18 2016, 21:13:31 UTC
Аксана, толькі на нябёсах. Усё болей пачынаю верыць Багушэвічу :).

Reply

euga June 19 2016, 03:32:29 UTC
Я ведабю выпадкі, калі чалавеку выпадкова прыходзілі грошы, ён радаваўся і ў той жа дзень, напрыклад, выкрадалі толькі што атрыманую стыпендыю. Але гэта для неспрактыкаваных махляроў. Спрактыкаваных нішто не бярэ, згодна.

Reply


euga June 18 2016, 16:31:13 UTC
Я так у гіпа зубную пасту набыла пару гадоў таму. Розніца ў кошце была 10 тыс. Чэк захаваўся, хацела скаргу напісаць... а потым праз дзень проста на касе прадаўцу сказала. Паколькі паста любімая, я стала заўважаць, што на касах сталі распакоўваць. Мабыць, шмат выпадкаў і нехта скаргу ўсё ж напісаў. Стараюся цяпер усе ўпакоўкі правяраць.

Reply

veragodna June 18 2016, 21:14:21 UTC
Вось ніколі б не дадумалася праверыць! Добра, што ты напісала. Век жыві, як кажуць...

Reply

euga June 19 2016, 03:30:13 UTC
Там крыўдна было і за грошы, і асабліва за тое, што я доўга выбірала і хацела менавіта такую пасту, а падсунулі з траўкамі, а я зялёныя пасты зусім не люблю.

А нядаўна здзівілася, калі на касе фарбу для валасоў праверылі. Я не падазравала, што там дно так лёгка адкрываецца (лʼорэаль - верх добра заклеены, у чым сэнс??). Цяпер таксама правяраю. Усё трэба правяраць, але настолькі не давяраць - нашто так жыць? :)))

Reply

veragodna June 19 2016, 07:52:47 UTC
Абалдзець! Я ніколі нічога не правярала на касе, уяві. Неяк пракатвала дагэтуль.

Reply


secyrg June 19 2016, 10:59:46 UTC
Дзякуй Божа, што узяў грашыма - у мяне такi падыход. А наконт бабулек: нармальныя незашмат прадаюць, часцей за ўсё танней за сярэднi кошт. Бо некалi.

Reply

veragodna June 19 2016, 11:09:28 UTC
Вось і ў мяне такі падыход.

Ды як іх распазнаць, нармальных... Гэтая выглядала як "нармальная" :).

Reply

secyrg June 19 2016, 11:33:37 UTC
А можа i не патрэбна распазнаваць? Бо дзюжа рацыянальна атрымлiваецца.

Reply

veragodna June 19 2016, 11:40:16 UTC
Дык нашай рацыянальнасці не хопіць на іх хітрыкі :).

Reply


chrol June 20 2016, 13:17:25 UTC

Цiкава пра мужчынскiя хiтрыкi даведацца?;-)

Reply

veragodna June 24 2016, 19:23:43 UTC
:) Вышэй па просьбе мужчын я ўжо абяцала не пісаць пра гэта.

Reply

chrol June 24 2016, 19:31:37 UTC
Мужчынка кажа Ганне, што яе кахае, праз 15 хвілін Наталлі, яшчэ праз 15 Ніне і інш.(((

Reply

veragodna June 24 2016, 19:33:09 UTC
Баяцца проста, што я ўсё гэта раскажу :).

Reply


Leave a comment

Up