дыя@блог пра любоў і каханне ў беларускай лірыцы

Jun 29, 2016 20:41

Што будзе, калі літаратуразнаўцу запрасіць на перадачу пра мову? Правільна, ён будзе гаварыць пра літаратуру :).

Разумею, што выдаткаваць 25 хвілін сёння для вас, сябры, - гэта раскоша, але раптам каму цікава, у "Дыя@блогу" я гавару пра любоў і каханне ў беларускай мове літаратуры з Аленай Трацэнка.

image Click to view

PS Дарэчы, пасля гэтай перадачы да мяне дайшло ( Read more... )

маё, сіла мастацтва, лірыкі без лірыкі

Leave a comment

Comments 78

vushasti June 29 2016, 18:02:45 UTC
Блакіт... чырвань і золата - супер!
Дарэчы, той момант, калі голас жанчыны і яе розум, твар і позірк вачэй - цалкам адно адзінае.
Пра брошку і дэкальтэ я прымушаю сябе прамаўчаць(
Эх, каб ведаў маладым, што каханне - дзеяслоў))

Reply

veragodna June 29 2016, 18:27:45 UTC
Дзякуй вялікі, спадар Валеры!

Усё нашмат больш празаічна: колеры адзення парэкамендавалі адразу (не белы, не чырвоны).

Я думала, гэта дзелавы стыль :).

Так. Каб мы ўсе ведалі :)

Reply


urfinwe June 29 2016, 19:03:50 UTC
Ала Васільеўна, цудовная перадача атрымалася! Тэма, абставіны, голас, рытм, логіка - ідэальны! Вам трэба часцей бываць на тэлебачынні.

А Ваш адказ на апошняе пытанне - гэтацуд!

Reply

veragodna June 29 2016, 19:18:04 UTC
Не маё гэта, Дзмітрый Алегавіч, нервавалася, супакоілася толькі к сярэдзіне перадачы :). Але вялікі дзякуй!!

Пра Баршчэўскага, спадзяюся, Вы са мной згодны :).

Недарэмна спадарыня Алена заўважыла, што апошняе пытанне зацікавіць мужчын у большай ступені :).

Reply

urfinwe June 29 2016, 19:35:09 UTC
Пра Баршчэўскага, Ала Васільеўна, нават не магу адказаць - ці згодзен, ці не... Калі гаварыць толькі пра вершы, то, магчыма, так і ёсць, але ж у "Шляхціці" ёсць вельмі характэрныя сцэны прызнанняў у каханні. Ці маем мы магчымасць аддзяліць вершы аўтара ад ягонай прозы?

Reply

veragodna June 29 2016, 19:38:34 UTC
Я ж гаварыла толькі пра каханне ў лірыцы - не ў эпасе :). Хаця магла б расказаць і пра біяграфічныя рэаліі і іх сувязь з творчасцю, ды ніхто не спытаў, бо гэта па-за тэмай перадачы :).

Reply


veronika_myself June 29 2016, 19:05:55 UTC
Ала, ты - самая сапраўдная зорка. Хачу на твае лекцыі!

P.S. У нас з табою супадае нерабочы бок.

Reply

veragodna June 29 2016, 19:19:54 UTC
Дзякуй, мая мілая! Так прыемна, што ты паглядзела!

PS Вось бачыш, нават гэта ў нас супадае :). Алена Трацэнка таксама сказала, што яна сядзіць не "сваім" бокам, але так патрабуе рэжысёр :). А мы б з ёй памяняліся з узаемнага жадання.

Reply


livejournal June 29 2016, 20:31:14 UTC
Здравствуйте! Ваша запись попала в топ-25 популярных записей LiveJournal Беларуси! Подробнее о рейтинге читайте в Справке.

Reply


ofeliya666 June 29 2016, 21:29:00 UTC
Оў, нічога сабе)) Усё паглядзела.Вы вельмі добра выглядалі і гаварылі таксама. Забаўна, што 2 бландынкі апрануліся ў блакітнае, неяк адразу Сабор Гюго ўзгадаўся)))) А вось перадача мне не вельмі( Такое адчуванне, што нічога з дэвяностых па атмасферы не змянілася ці што. Я вось на Дажджы глядзела некаторыя, мне здаецца, яны там пажывей вядуць. Ну ці можа справа ў тым, што я да тэмы (хай мяне прабачаць нашыя класікі) абыякавая.

Reply

veragodna June 30 2016, 19:22:37 UTC
Дзякуй вялікі! :) У такі колер быў у той дзень апрануты і аператар :)). Мы нават парагаталі з гэтага. Мяне папярэдзілі пра афармленне студыі і пра нерэкамендаваныя колеры ў адзенні - белы і чырвоны. Застаўся небагаты выбар :).

З боку лепш бачна, натуральна. 90-я, эх, маё юнацтва :).

Reply


Leave a comment

Up