пра жаночую неабачлівасць і мужчынскую баязлівасць

Apr 23, 2017 22:09

Пайшла я ў чацвер у басейн - традыцыйная вясновая гонка за больш-менш прымальнымі формамі перад летнім адпачынкам ( Read more... )

сям'я, непрыдуманыя гісторыі горада N, гендэрнае пытанне

Leave a comment

Comments 60

А то як жа :) secyrg April 23 2017, 19:23:21 UTC
Радзей заходзяць людзi - гэта факт... Але ж заходзяць :)

Reply

Re: А то як жа :) veragodna April 23 2017, 19:45:46 UTC
Ага, раней першыя 50 каментароў за гадзіну набягалі :). Во і выснова.

Reply


ofeliya666 April 23 2017, 19:26:19 UTC
Ну вось вы кажаце, што сварыцца не ўмееце, але ў вас е іншая крутая зброя -- гэтая самая настаўніцкая інтанацыя) Калі ўлічыць тое, што мы ўсе прайшлі праз гэта, шмат што захавалася на ўзроўні рэфлексаў)
А так нават не ведаю як бы я ў такой сітуацыі паступіла...

Reply

veragodna April 23 2017, 19:48:09 UTC
Не, настаўніцкую інтанацыю я выкарыстоўваю :). Але звычайна ўсе канфлікты і непаразуменні муж вырашае.

У сэнсе? А як яшчэ можна было?

Reply

ofeliya666 April 23 2017, 20:26:54 UTC
Ну не ведаю, ці стала б я дамагацца, каб "вінаваты" адпрацоўваў)

Reply

veragodna April 24 2017, 10:57:35 UTC
Судзіцца з ім ці што? :)

Reply


secyrg April 23 2017, 19:32:32 UTC
Дадам - у вадзе мне мой кепскi зрок не перашкаджае неблага бачыць.
Лiкбез
http://glaza.by/fakty/719/vision_under_water.html

Reply

veragodna April 23 2017, 19:46:23 UTC
Блін, а я яму паверыла!

Reply

secyrg April 23 2017, 19:54:45 UTC
Мо дальназоркi? :)

Reply

veragodna April 23 2017, 20:00:06 UTC
Цяжка сказаць, але акуляры, як высветлілася, носіць не толькі пры чытанні.

Reply


shielda April 23 2017, 20:02:02 UTC
муж малайца які!
а мужык нейкі з дзівосамі, мо ён упершыню ў басіку, ці як так можна ўвогуле?

я калі малая была, хадзіла ў секцыю па плаванні. дык у нас там любімая гульня была - якую дробязь швырануць на дно і шукаць потым :) але крыжык тое зусім маленечкая рэч жа....

Reply

veragodna April 23 2017, 20:08:07 UTC
Я ўвогуле ў прыемным шоку - не хлопчык жа ўжо. Ганаруся! :)

Крыжык даволі буйны, мы разлічвалі, што будзе блішчэць. Куды там! :)

Reply

veragodna April 23 2017, 21:14:50 UTC
А што кідалі, да прыкладу? Прам праніклася :).

Reply

shielda April 24 2017, 10:07:57 UTC
эспандэры нейкія, ці нешта падобнае. яшчэ мячыкі-каучукі такія)

Reply


markiz_de_kiss April 23 2017, 20:06:56 UTC
Мужчына, відавочна, парваў ланцужок выпадкова. І ныраў, напэўна, без злачыннай змовы. І выбачыўся пасля.
Не было б у вас крыжыка - і не было б праблемы (у вас і двух мужчын). Але гэта проста канстатацыя факта, не папрок.

Reply

veragodna April 23 2017, 20:09:28 UTC
А хіба я пакрыўдзіла мужчыну? :) Упэўнена, што не наўмысна. Але ён парушыў правілы карыстання басейнам.

Reply

markiz_de_kiss April 23 2017, 20:26:59 UTC
Мяне больш хвалюе ваша здароўе, а не крыжык. Бо мог бы трапіць у твар ці яшчэ кудысьці. І было б гора... А крыжы прадаюцца, купляюцца і свенцяцца, чаго не скажаш пра галовы.

Reply

veragodna April 24 2017, 10:59:05 UTC
Я таксама думаю, што абышлося малою крывёю :).

Reply


Leave a comment

Up