я таксама ў флэшмобе :)

Jun 30, 2018 20:24


Хачу падтрымаць нечаканую рэанімацыю беларускамоўнага жж. Эх, як гэтага не хапала! Я ўжо нават збіралася тэлеграм заводзіць, кажуць, сучасная альтэрнатыва нашаму ўтульненькаму. Ды і сябры некаторыя там атабарыліся. Бо фб - гэта адназначна ад цёмнага боку поўні, а прыемны лаканічны інстаграм тэксты не шануе, толькі карцінкі.

Ды і прастору асабістую ( Read more... )

Leave a comment

Comments 127

protagonista June 30 2018, 17:25:39 UTC
Пра норавы!!!

Reply

veragodna June 30 2018, 17:26:47 UTC
Ок, заказ прыняты :)

Reply


maksim_l June 30 2018, 17:28:21 UTC
Пра Плюшу і падарожжы, астатняе -- апцыянальна.

З.Ы. За медыцыну самі тое-сёе ведаем, але скаргі выслухаем, вядома, як без іх.

Reply

veragodna June 30 2018, 17:30:13 UTC
Прыемны для мяне выбар :). Прывітанне Вашым коцікам!

Перажывала, што такія абазнаныя людзі, як Вы, будуць пытаць пра Гедройца :).

Reply

maksim_l June 30 2018, 17:34:24 UTC
Дзякуй, коцікі разляцеліся, засталася ў мяне адна... вядома, самая лепшая)))

Не-не-не, які Гедройц, бачыў Вашу фотачку на Інсце -- з Гедройцам мне ўсё ясна.

Reply

veragodna June 30 2018, 17:38:21 UTC
І Упячка??

Дзякуй :). Не хачу пра гэта пісаць, прынамсі пакуль.

Reply


urfinwe June 30 2018, 17:28:50 UTC
Пра студэнтаў!

Reply

veragodna June 30 2018, 17:31:49 UTC
:) Пра гэта - толькі пад замок.

Reply


kiedy June 30 2018, 17:28:53 UTC
Пра ўсё) у любым парадку

Reply

veragodna June 30 2018, 17:39:13 UTC
Дзякуй, Наталька! Не хапае Вас хаця б у інстаграме. Але тут значна лепш, безумоўна :).

Reply

kiedy June 30 2018, 17:41:37 UTC
Неяк я "наелася" інстаграмам)

Reply

veragodna June 30 2018, 17:44:12 UTC
Ды вось і я нешта... Мая зброя - слова найперш :).

Reply


shielda June 30 2018, 17:30:10 UTC
другое, пра норавы!

але і ўсё астатняе тэж можна :)

тэлеграм зусім не як жж, гэта чаты і каналы (без каментароў). ну, карацей, як жж яго карыстаць, як па мне, немагчыма.

Reply

veragodna June 30 2018, 17:40:43 UTC
Студэнты лідзіруюць :).

О, дзякуй за тлумачэнні пра тэлеграм! Бо я ўжо ўяўляла, што гэта неажж па апісаннях.

Reply

shielda June 30 2018, 18:15:37 UTC
тэлега добра для тых, хто вядзе нейкую, напрыклад, суполку на фб, ці тут - бо там яно пакажацца кожнаму падпісчыку і ў храналагічным парадку, без розных незаразумелых алгарытмаў. а так яно як вайбер ці ватсап)

Reply

veragodna June 30 2018, 18:17:37 UTC
Ясна, добра, што патлумачылі. Карацей, няма альтэрнатывы нашай жж-ачцы :).

Reply


Leave a comment

Up