Студэнты падзяліліся нечаканым назіраннем: кожная другая беларуская пісьменніца - прыгажуня, а знешне прывабных пісьменнікаў у гісторыі айчыннай літаратуры няма.
Каб аднавіць справядлівасць, прапаную свой суб'ектыўны рэйтынг самых атрактыўных пісьменнікаў Беларусі. Пазіцыі размешчаны ў адвольным парадку.
1 Безумоўна, гэта Максім Багдановіч з яго мяккімі і спакойнымі рысамі твару.
2 Максім Танк. Брутальна-хуліганскі твар - жанчыны такіх абажаюць. Герой баевікоў 90-х :).
3 А вы бачылі У.Дубоўку без барады?
На правах аўтара допісу паспрабую трохі падсудзіць Дубоўку - ён узначальвае мой асабісты рэйтынг :).
4 Сіцылійскі мафіёзі Алесь Гурло.
5 Альберт Паўловіч. У 60-я яго назвалі б стылягай, у 2000-я - метрасексуалам.
А за моднымі наваротамі хаваецца вось такі твар.
6 Амаль забыты сёння пісьменнік Міхалка Петрукоў. Тып Арланда Блума ці Расела Брэнда.
7 Міхась Стральцоў. Неяк Э.По сказаў, што ў аснове сапраўды прыгожай знешнасці павінны быць няправільныя прапорцыі. І хаця рысы твару Стральцова занадта правільныя, адназначна далучаю яго да гэтага спісу.
Знайшла няправільнае. Пінжак на ім кепска сядзіць :).
8 Кастусь Каліноўскі. Без валявога твару Каліноўскага спіс будзе няпоўны.
9 Чароўны Міхась Зарэцкі.
10 Лукаш Калюга. Адной мне падаецца, што на нашего Буншу похож адзін сучасны пісьменнік падобны да Л.Калюгі?
Асабліва ў гэтым ракурсе.
Дык хто, сябры, на вашу думку, можа прэтэндаваць на ролю секс-сімвала самага атрактыўнага мужчыны беларускай літаратуры?
Poll undefined PS Першапачаткова назва паста павінна была мець прыпіску "Частка 1. Класікі", бо я склала падобны рэйтынг і для сучаснікаў. Вось толькі як адрэагуюць - загадка :).