са святам, сябры!

May 05, 2013 20:15

Я з дзяцінства люблю Вялікдзень. Нават у строгія савецкія часы ў нашай сям'і гэтае свята адзначалася, як належыць. Бо няма больш светлага дня, я лічу. Таму выкарыстоўваю яго ў чарговы раз, каб легітымна прызнацца ў любові сябрам. Я люблю Вас, сябры! А некаторых - вельмі-вельмі, ну, вы ведаеце, каго я маю на ўвазе :).




Тут прынята рэцэпты свае выкладаць на Вялікдзень. Мой рэцэпт даволі складаны.


Спачатку ідзеш на рынак і купляеш усякай фігні на 112 тысяч беларускіх рублёў.




Пасля разумееш, што прыкладна тысяч 40-50 з адзначанай сумы павінны былі каштаваць пігулкі ад сквапнасці. Не адчайваешся, рыхтуеш інструменты. Шпрыц, каб выдуваць яйкі (неэфектыўна, дарэчы, лепшы сродак выдування - муж), шчотка - адмыць з дапамогай воцату надпіс "Заря С-1".




Вось што атрымалася (наяве нашмат лепей, эх, так і не навучуся фатаграфаваць).




Па частках.







З фларальнымі элементамі.




Цяпер ядомае. Канцэптуальнае фота з энцыклапедыямі для Аксаны :).




Мець дома энцыклапедыю вельмі каштоўна, паверце. Вось вынік :).




Са святам! :*)

адпачываць не работаць, свет не без добрых людзей

Previous post Next post
Up