У выходныя на стары новы год нарэшце схадзілі ў зімовы паход з начоўкай. Пакамерскія азёры пад гэтую справу добра пасавалі, таму што пару год таму туды
заязжалі. Маршрут намаляваўся хутка і
зрабіўся анонс Што было далей глядзім ніжэй
01. Дызель-цягнік ў 08.17 на Лунінец даставіў нас на п.п. Якуба Коласа
02. На старце былі ў 09.48
03. Снегу намяло шмат, але гэта не перашкода для пахода
04. Меркаваў што ў гэтай глухамані нікога ня будзе, але хутка нас нагнаў трактар, а потым яшчэ буханка "прыродааховы". Нават спыталі нас што мы тут робім. Ніколі іх ня бачыў, вось дзівосы якія
05. Дарожак на ОСМ па маршруце не было, таму больш карысталіся спадарожнікавымі здымкамі ды "генштабам"
06. Дарожкі там малапразжальныя
07. Але на наша здзіўленне да нас нехта праехаў па дарожцы на матацыкле))
08. Таму на палове нашага пуці выявілася вось такая сцежка
09. Дзесьці каля 1,5 км да возера пачаўся Ялоўскі заказнік, дарожка скончылася, пачалася сцежка скрозь балота
10. Нехта таксама ішоў па нашым маршруце менавіта па гэтай сцежцы. Мабыць гэта былі паляўнічыя, але гэта не дакладна
11. Але казка скончылася: балота апынулася не змерзлым. Пачаўся сапраўдны паход)
12. Дзесці тут павінны быць Карыцінскі канал з бродам
13. Але яго амаль не бачна пад тоўстым ільдом і вялікім разлівам. Мабыць ніжэй бабры збудавалі падпруду
14. Да фініша было зусім недалёка, але далей было 500 метраў балотных пакут
Цяжкасці азімуцінга, затопленыя некалькі разоў боты канешне нас засмуціла, але не спыніла)
Click to view
15. І вось нарэшце галоўная мэта экспедыцыі - возера Вялікі Пакамер
16. Прыгожае
17. Месца стаянкі
18. Наметы хуценька
19. І за вадою
20. Здабыча вады
21. Далей трэба было распальваць вогнішча, сушыць і размарожваць боты з нагамі
22. Падаспела і вячэра
23. Вогнішча ўзімку цяжка пераацаніць
24. На самой справе ішлі толькі дзеля таго каб пяльмешак зварыць
25. Тэмпература паніжэла да -10
26. Пачалі кідаць дровы паболей)
Але надоўга нас не хапіла ў 20 гадзін пайшлі спаць
Мапа першага дня
27.Другі дзень пачаўся рана і з моцнага снегу, які заваліў усё
28. Адразу запалілі вялікае вогнішча. Тут нарэшце спатрэбілася і сякера, каб хутчэй ўсё зрабіць
29. За ночь значана пацяплела
30. Выйшлі да 9 гадзін раніцы. Не ведаю чаму, але ўзімку мы збіраемся хутчэй
31. Насыпная дарожка
32. Возера Малы Пакамер
33. Таксама вельмі прыгожае
34. Канал
35. Пачатак заказніка
36. Амаль адразу ад маяго бота пачала адвалівацца падэшва, таму прыйшлося "калхозіць" умацоўванне
37. Выйшлі на старую насып вузкакалейкі
38. Але стаміліся ад снегаступінга і зноў звернулі на дарожку па лесе
39. Ішлося вельмі хутка
40. Было шмат часу, нават думалі яшчэ вогнішча распаліць
41. Але вецер ды снег гналі нас на фініш
42. Некалькі кілометраў па жвіроўцы
43. І нарэшце Малькавічы
44. Перакрыжаванне з Р-13
45. Станцыя Малькавічы дзе мы амаль 2 гадзіны чакалі дызель-цягнік
46. Дызель-цягнік на Баранавічы ў 15.03
Мапа другога дня
Разам за 2 дні амаль 30 км.
Трэк першага дня,
Трэк другога дняФота ў гугле