Ультрамарафон Налібакі 2024. ХСМ200 без прыгод не існуюць

May 29, 2024 13:52

У гэтыя выходныя адбыўся чарговы, ужо 16-ы па ліку марафон "Налібакі". Зноў удзельнічаў в ультре ХСМ200, бо іншы фармат для мяне пакуль не існуе


Як гэта было, глядзім у гэтым допісу

01. Базавы лагер у першы раз за апошнія 5 гадоў з'ехаў з Налібацкай пушчы ў Стаўбцоўскі раён каля вёскі Брынічава


Месца нядрэннае. Вялікае поле, блізка да асноўных транспартных шляхоў, больш меньш прымальна.

02. Традыцыйна прыехалі баранавіцкім табарам ў пятніцу, заняўшы таксама месца для ўдзельнікаў з Салігорску


03. Як і апошні марафон, Налібакі гэтага году зноў былі пад пагрозай перафарматавання ў 2х100 па нагодзе забароны на наведванне лясоў. Але у апошні момант забарона была знята і дыстанцыя не пацярпела


04. У гэтым годзе змяніўся фармат: з мэтаў бяспекі старты разнеслі на 2 дні. XCM200/100 стартавалі у суботу, ХСМ42 - у нядзелю (таксама і бягуноў).  Мяркую вырашэнне слушнае, было меньш напружана ды камфортней


05. Мяне таксама папрасілі пару кілометраў весці групу, ды Ігар учапіўся зноў да мяне)


06. Удзельнікаў было больш за 2000 чалавек. Мяркую прымаць удзел для элітных спартсмэнаў тут вялікая пашана


07. Старт туды


08. За сэкунды да старта


09. Пара стартавых кіламетраў праехалі хутка і вось некалькі сотняў удзельнікаў XCM200 ды ХСМ100 паляцелі на дыстанцыю


10. У адсутнасць ХСМ42 шчыльнасць раварыстаў была куды меньшай - ляпата


11. Ніхто не кідаўся пад колы, няма маленькіх дзяцей


12. Спякоту ніхто не адмяняў, таму на палявых жвіравых дарогах было як на скавародцы


13. Перанос месца старта добра паспрыяў на дыстанцыю


14. У адрозненне ад апошніх год, кальцо ХСМ100 было не хужэй за ХСМ200


15. Да першага ПХ кацілі хутка


16. Яшчэ вясёлыя раварысты)


17. На першым ПХ натоўп, сам я толькі даліў вады


18. Выскачылі на "Кроманьскі праспект" - жвіравая дарога ў спякоту пасярод бяскрайніх торфавых палёў


19. Мне яшчэ пашчасціла трапіць у групу якая каціла з прымальнай для мяне хуткасцю


20. Таму праскочыў гэты кавалак вельмі хутка


21. Кароткі лясны прагон


22. І мы на другім ПХ


23. Той жа натоўп


24. Таксама толькі вады дадаў


25. Як там валанцёры спраўляюцца мне невядома)


26. Рэчку Сулу будзем бачыць шторазова


27. Усё гэта самы пачатак, ультрамарафон нават і не пачынаўся. бгг)


28. Пойма Сулы


29. Нізоўе Сулы, найпрыгажэйшыя мясціны


30. Рэчку Нёман, амаль не заўважылі


31. Пасля цяжкага цягуна ад Нёмана, выехалі на хуткасны палявы велабан


32. ПХ3 на 75 км


33. Тут я ужо не только дзеля таго каб вады даліць. Ужо трохі перакусіць было ў самы раз


34. Ужо ніхто нікуды не спяшаецца)


35. Сустрэў тут Вадзіма, далей пакацілі разам. Ехалі амаль да фінішу


36. Брод праз Ячонку ўсім зайшоў добра


37. Хто ішоў, а хто і ехаў


38. Я перанёс. Ехаць яшчэ больш 100 км, а ног зменных няма. Як паказала будучыня, застацца сухім была марная справа)


39. Далей пакруціліся вакол Аталезі


40. Стала ўжо зусім душна


41. Апошні рывок праз горкі і пяскі на палі даўся нялёгка


42. І вось мы на ПХ4, 88 км дыстанцыі. Далей пачыналася 100-кіламетровае ultraschleife для удзельнікаў ХСМ200 ды фінішны 12-км кавалак для ХСМ100


43. Даждаўся Ігара і далей паехалі ўжо ўтраіх


44. Хаця пасля цяжкіх душных палёў хацелася на фініш, тым больш да яго было так блізка)) Але гандль з сабою тут няўмесны, толькі наперад!


45. Адразу сустрэлі Вітольда на "Аісце"


46. Вітольд вытрываў, але ровар не)


47. Далей пачаўся апафеоз гонкі. Мы ўжо доўга бачылі што едзем насустрач дажджу і нарэшце его дасягнулі. Першая хваля была звычайным, хоць і вельмі непрыемным, дажджом, які мяне трохі асляпіў, але не спыніў


48. Але другая хваля была сапраўднай бурай з градам і вельмі інтэнсіўнай залевай. Не было відаць нічога ў 20 метрах. Толькі паспелі дасягнуць Наваселля і ўкрыцца пад невялікім навесам


У мяне было пачуццё што мы трапілі ў самы эпіцэнтр непагадзі. Імгенна ўсё затапіла. Амаль 40 хвілін стаялі і тупа чакалі, калі гэта ўсё хоць трохі заціхне. Прыехала яшчэ пара удзельнікаў, таксама стаяць. Вельмі цікава было назіраць як некаторыя людзі пагандляваўшы з сабою вырашалі зняцца, а іншыя ехалі далей пад градам))
Праз некаторы час паехалі і мы, у надзеі што ў Засуллі будзе ўсё відавочна. У Наваселлі быў жах -  абарваныя правады ды ўпаўшыя дрэвы - эпіцэнтр дакладна там.

49. У Засуллі ўжо не было ніякага дажджу, затое быў адчынены магазін, дзе мы узнавілі матывацыю ў выглядзе сухіх пальчатак ды шкарпэтак)


Далей было ўвогулле суха і ніякіх прызнакаў дажджу

50. Хутка былі на ПХ5


51. Лепшы ПХ у свеце


52. Далёкія ПХ для валанцёраў самыя лепшыя. Удзельнікаў ня шмат. Дай ім супа ды кашы і яны будуць цябе любіць да канца, як мінімум, гэтай гонкі))


53. На ПХ прывялі сабе у пачуцце пасля дажджу і далей пакацілася значна вясялей


54. Тутэйшыя славутасці


55. Ужо смяркалася, далей быў доўгі перагон да Рубяжэвічаў


Пасля Рубяэжэвічаў брод праз Сулу. Пасля чаго пачалася "чароўная Налібокская ночка")
Некія вёскі, шмат лясных дарожак.
Дастаўшая ўсіх дарожка уздоўж Усы і мацнейшы туман у яе пойме, які вельмі ўразіў.
Але нічога гэтага вы не ўбачыце, бо цёмна было)

56. Дабралі яшчэ некалькіх удзельнікаў і на ПХ6 ужо былі каля 23 ночы


57. Запраўка ды прывядзенне сабе ў пачуцце


58. Да фінішу амаль 50 км і трэба ехаць далей


59. Добра хоць цёпла было,


Далей ехалі месцамі дзе ішоў дождж, было брудна і нудна. Увесь час глядзеў сколькі кілометраў засталося каб трохі прабавіць час. Хутка яшчэ некага дагналі,  стварыўся некі нават натоўп)
Пасля Дружнай пачалася вузкакалейка - вялікая і жахлівая!
Язда па шпалах ужо неаднаразова была ў нашых пакатайках, таму некі скіл дапамог.
Ехаў марудна, ліхтары удзельнікаў былі яшчэ відны ззаду.
Потым пачалася сцежка уздоўж пуцей, стала значна лягчэй. Трохі спыніўся і выявіў каля сабе толькі Ігара. Астатнія дзесці зніклі за даляглядам, нават ліхтароў не відаць.
Далей паехалі ўдваіх. Прыгод ужо не было, проста хацелася на фініш.
На ПХ7 канец вялікага ultraschlife на якое сумарна пайшло больш 8 гадзін. Доўга, але нічога не зробіш
Астатнія 12 кілометраў ехаў вельмі хутка каб хутчэй гэтае ўсё скончыць

60. Фінішавалі у 2.34 ночы. Ня хутка, але не поўны правал, ды добра, што не зняліся


61. Трэк такі


62. Мядаль


63. Суворая марафонская раніца. Паспаць атрымалася толькі 2 гадзіны, летняе сонейка не дала


64. Таму ў добрай кампании дзяліліся ўражаннямі ад гэтага вось усяго


І таксама трохі паваланцёрыў на старце ХСМ42 ды бягуноў
65. Дуэль


Невялікае відэа са старта ХСМ42

image Click to view



ВЫНІКІ

Фота ў гугле

Нёман, Марафон_Налібокі, Ровар_2024

Previous post Next post
Up