З галіны на галіну праз два вадасховішча і дзве вобласці

Sep 24, 2007 15:36

Страничка в PDF



Мапа маршруту
Пакатушка адбылася 22.09.2007. Маршрут Люшча-Вялута-Навасёлкі-вдсх Вялута-Вялікія Чучавічы-Малыя Чучавічы-Чудзін-вдсх Чырвонаслабоцкае-Выгада-Жыліхава-Гулевічы-Дзярэчына-Блеўчыцы-Цімкавічы-Чарнагубава-ст Цімкавічы (112 км)
У ліпені набыў даўжок па Чырвонаслабоцкім вадасховішчы, трэба было хутка аддаваць. Па-першае хацелася паехаць праз вдсх. Лактышы, але мы там ужо былі, таму вырашыў зрабіць больш незнаёмы маршрут. Акрамя таго я паехаў не адзіны, як заўсёды, а да мяне далучыліся Botsman i Strannik :)



Станцыя Люшча
Выехалі на дызель-цягніку ў 5.12, здымалі для фоталіній



Па старым насыпе ВуЖД
Старая лесавозная вузкаклейка Люшча-Чучавічы-Гоцк, ад яе застаўся толькі насып па якому мы ехалі каля 10 км пакуль яна не скончылась, разбураная пасля будаўніцтва сажалкі.



Botsman i Strannik на жвіру
Таму выехалі на жвір і паехалі праз Вялуту



Рака Цна
Ў Вялуце пачаўся асфальт, які быў да самых Чучавічэй



Лунінецкі МАЗ-256



ПАЗ-4234
На міжгародным маршруце Лунінец-Салігорск :)



Шыльдачка
Пасля Навасёлак, згарнулі на возера.



Вадасховішча Вялута
Рыбакоў ня бачылі, але лодка і плот былі. І ўвогулле вадасховішча ня ўразіла. Мелкае, хоць і вялікае па плошчы.



Па беразе



Лодкі



Сняданак
Паснядалі троха і далей па асфальце ў Чучавічы



Пакроўская царква ў вёсцы Вялікія Чучавічы



Малюнак на ўваходзе



Будынак быўшай ВуЖД
Мабыць гэты будынак меў некае дачыненне да быўшай тут станцыі



Рэйкі ў агароджы
Відзмо частка вузкакалейных рэяк пйшло на агароджы для помнікаў ;)



Помнік загінуўшым рускім салдатам у Другую сусветную вайну



Дуб
На выездзе з Чучавічэй



У Чудзін
Далей на працягу 20 км цянулася добрая звілістая жвіравая дарога. Месная насельніцтва яе называе "салдацкай", можа ваеныя будавалі.



Завозерская канава
Вялікая сажалка, частка меліяратыўнай сістэмы.



Насып
Скрыжаванне с усё той жа ВуЖД, у гэтым месцы яна ўжо непраязджаема.



Едзем далей



Балота
Хутка дасягнулі вёскі Чудзін



Юр'еўская царква ў вёсцы Чудзін



Царква з адваротнага боку



Цікавы мост праз р. Лань



р. Лань
Ў гэтым месцы павінны быць мост :)

Зноў заехалі ў лес. Жвір з пяском не вельмі добрае пакрыццё. Зрабілі невялікі лішні крук, але выехалі на паўднёвы аб'езд вадасховішча і праз 6 км былі на Чырвонаслабоцкім вадасховішчы.



Боцман здымае возера



Ну вось мы і на месцы!



Рака Морач



Вадасховішча Чырвонаслабоцкае



Бераг



На шлюзе



Ну гэта я



Шлюз
Складаная сістыма шлюзаў і каналаў пазваляе частку вады перадаваць у раку Лань.



Дамба
Адпачылі і паабедалі. Далей наш шлях ішоў па цяжкай жвіравай дарозе з грабянцом. Ад вібрацыі не выратаваў нават амартызатар.



Адпачынак перад лесам
5 км жахлівага грыбянца прытамілі.



Па лесе



Старожка лясніка
Выехалі з лесу і хутка дасягнулі вёскі Выгада пасля якой пачаўся асфальт да самых Цімкавічаў.



Вятрак у вёсцы Жыліхава
Не ведаю што за будынак, ці наўрад гэта вятрак для выпрацоўкі электрычнасці.



Капыльскі ПАЗ-4234



Ну і назва :)))
Назвы некаторых вёсак пакідаюць двойчыя пачуцці :)



Габрэйскія могілкі ў Цімкавічах
Старыя могілкі, такіх шмат на Беларусі.



Помнік
Надпісы на ідзіш



Помнік
Апошняе пахаванне ў 1942 годзе.



На станцыі Цімкавічы
Ну вось мы і на станцыі, нялёгкі маршрут пройдзены.



Угнаенні на пуці
Гэтая чыгуначная галіна выкарыстоўвацца амаль выключна для вывазу калійных угнаенняў за Салігорску.



ЧМЭ3 на станцыі Клёцак
На ст. Цімкавічы загрузіліся у дызель і праз амаль 2 гадзіны былі ў Баранавічах.

Увесь кіламетраж з домам 118,2/2078,4
Трэк http://poehali.net/attach/2007-09-22_real.plt

Вялута, Чырвонаслабодскае, Чыгунка, Грамадскі_транспарт, Ровар_2007, Люшча

Previous post Next post
Up