Шмат разоў каталіся да Наваельні (ці наадварот) 100-кіламетровым асфальтавым шляхам праз славутасці наваградчыны. І нічога не замінала зрабіць гэта зноў на пачатак сэзону
У выходныя працягвалі субліміраваць вялікія падарожжы. На гэты раз вырашылі не разменьвацца па дробязях, а накіравацца ў кругасветнае падарожжа, заадно зазірнуць у Наваполацк, на трамваі якога я ніколі не катаўся
У баянна-турыстычных месцах лепей ўсяго бываць узімку. Сёння вырашылі разам з elgatomarinero7 зрабіць невялікі трып у Нясвіж, каб зрабіць фотак і пашпацыраваць па бязлюднаму гарадскому парку. Раптам захацелі таксама зачапіць і Клецак, тым больш расклад руху аўтобусаў спрыяў гэтаму
У выходныя на стары новы год нарэшце схадзілі ў зімовы паход з начоўкай. Пакамерскія азёры пад гэтую справу добра пасавалі, таму што пару год таму туды заязжалі. Маршрут намаляваўся хутка і зрабіўся анонс