Аб новых запісах фанатэкі

Jan 10, 2007 16:07

Учора быў у храме. Ведаў :). Гэта значыць у Нацыянальнай бібліятэцы. Атрымаў там платных паслуг на суму 6300 рублёў. Дакладней, гаворка ідзе пра адну паслугу - перазапіс фанаграм з фонду бібліятэкі на кампакт-дыск карыстальніка. На першы раз я ім заказаў 10 песень кампазітара Леаніда Захлеўнага з тых, што знайшоў у каталогу. Вось яны ( Read more... )

Leave a comment

Comments 7

lazy_hedgehog January 10 2007, 18:00:20 UTC
Эхх... Завидую...
Если бы я жил в Минске, постоянно ходил бы в Нац. библиотеку. Там оказывается и музыку на диски записывают =)
Серьезно, в этом маленьком городке я очень остро ощущаю нехватку хорошей библиотеки и книжных магазинов (которых у нас совсем нет).
Вообще там наверняка можно найти все что душе угодно. + красиво все оформлено, приятно там находится. Да, хотел бы там побывать. Определенно.

Reply

viewer_by January 10 2007, 18:55:43 UTC
Ну так, бібліятэка ў цэлым проста выдатная. Здорава, што яна цяпер даступная практычна кожнаму жадаючаму (а не як раней, у старым будынку, - толькі студэнтам старшых курсаў і да т. п.). Усё-такі там ёсць шмат што, чаго няма ў іншых бібліятэках. Напрыклад, мы аднаго разу хадзілі туды з таварышам і бралі (проста дзеля цікавасці) "Інструкцыю для вагонаважатых Менскага гарадскога электрычнага трамвая", выдадзеную каля 1930 года (неўзабаве пасля пуску трамвая). Я яе нават адксеракапіраваў.
Адносна ж музыкі - калі запісваюць яе там за грошы, то слухаць на месцы можна абсалютна бясплатна :).
Спадзяюся, табе ўсё-такі ўдасца пабываць у нашай бібліятэцы - можна ж прыехаць у Мінск на экскурсію :).

Reply

andrey_deniel January 10 2007, 19:49:31 UTC
Долго ему ехать придётся. Lazy, сколько ты километров от Мурманска?
Viewer, до меня в дни перед "выбором бацькi" :) дошёл слух интересный. Говорили что нац.библиотека стоит на болотистой почве и с одного боку проседает, да так, что с другой стороны тросы привязывали. Мол, боялись что укатится наша библиотека :-D. Это правда или приспешники Милинкевича и Козулина просто строили козни? :) Чего я в то время только не слышал.
Хочется знать истину.

Reply

viewer_by January 10 2007, 20:47:44 UTC
Дык ведаю, што далёка, аж з-за Палярнага круга. Як падумаць усё-такі, дык гэта здурнець можна - жыць за Палярным кругам. Мне і ў нас нярэдка здаецца, што поўнач і клімат празмерна халодны (ну, толькі не гэтай зімой ;) ).
Так, пра бібліятэку яе нядобразычліўцы гавораць рознае - што на балоце, што хутка разваліцца, што туды лепш не хадзіць, калі жыццё дарагое, і да т. п. Няхай гавораць, на здароўе, але, на маю думку, усё гэта так, балбатня. Усё-такі, па-мойму, недарэчна лічыць столькі людзей - праекціроўшчыкаў і будаўнікоў - круглымі дурнямі, а сябе самым разумным. Дый часцяком тыя, хто так гаворыць, проста выдаюць жаданае за сапраўднае ;).
Тросаў падчас будаўніцтва я не заўважаў. Хаця дакладна наконт іх не магу сказаць.
Ну а што да ісціны, то ў наш час інфармацыйных войнаў і ўсяго такога заўсёды трэба мець на ўвазе, што любое паведамленне з любой крыніцы можа быць праўдай, а можа быць і не зусім… Асабліва калі справа тычыцца палітыкі. Тут ужо даводзіцца глядзець па абставінах.

Reply


clangefulcli September 15 2009, 02:08:45 UTC
ЖЖ сообщество сильнО, интересно вас почитать, спасибо вам!!!

Reply


Leave a comment

Up