З 1 студзеня 2013 года ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і ГА "Беларускі ПЭН-цэнтр" абвясцілі конкурс маладых пісьменнікаў “Экслібрыс” імя Янкі Маўра. Сёлета спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння беларускага класіка, таму тэмай конкурсу стала дзіцячая літаратура. Прыём твораў у самых разнастайных жанрах і формах - ад прозы, паэзіі, драматургіі да
( Read more... )
14-16 лютага 2013 у канферэнц-залі Інстытута імя Гётэ (вул. В. Харужай, 25/3, 5 паверх) адбудзецца Другі міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова. Арганізатары фестывалю - Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр, Інстытут імя Гётэ ў Мінску, а таксама Шведскі саюз пісьменнікаў. Сярод замежных удзельнікаў
( Read more... )
Гурт «Верасень» прадстаўляе на Ultra-Music новую кампазіцыю «Халодны блюз». Калектыў грае ў стылі «інтэлектуальны рок», але блюзавыя матывы, як сведчыць назва песні, прыйшліся музыкам даспадобы.
24 студзеня (чацвер) у кнігарні "Кніжны салон" (Калініна, 5, недалёка ад крамы "1000 дробязей") адбудзецца прэзентацыя кнігі Людмілы Рублеўскай "Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега". Пачатак у 18.00.
10 студзеня ў Музеі Янкі Купалы (вул. Я. Купалы, 4) адбудзецца вечарына "Літаратурныя Каляды", а таксама падвядзенне вынікаў Фестывалю рэмэйкаў, абвешчанага і праведзенага напрыканцы мінулага года.
Новы музычны год пачынаецца ў стылі рок і блюз-рок 13 студзеня 2013 у 19.00 (нядзеля) у клубе “Салтайм” (пр. Незалежнасці, 131/1, ст. м. Усход) - запрашаем на канцэрт “Стары Новы Блюз”.