Сэнс гэтых штогадовых справаздач усё яснейшы, бо яшчэ некалькі год таму я на памяць ведаў усё апісанае тут, а цяпер блытаюцца нават падзеі апошніх гадоў.
- Сямейны фронт.
У студзені перайшоў у размовах з сынам Пашам выключна на англійскую мову. Пакуль ён не размаўляе ні на якой мове (яму 1 год 5 месяцаў), так што вынікаў не чуваць.
У маі пераехалі ў новую кватэру ў Малінаўку.
У жніўні прымалі ў госці сваякоў з Ізраіля: Аня, Наці, Ідан, Аміт.
- Геаграфія.
2 камандзіроўкі ў Германію: у лютым і маі.
У студзені-лютым Ліда, у сакавіку Ізраіль, у маі Барселона і Андора, у верасні Вільнюс, у лістападзе-снежні Егіпет, у снежні Брэст. Упершыню з гэтага ўсяго Андора.
У Вільнюсе бачыў папу рымскага.
- Бізнес.
У лютым выступіў у Германіі з расказам аб IT-аўтсорсынгу ў Беларусь.
У Беларусі справы BIVIAR Partners выдатныя. А ў Германіі пакуль прарыву не адбылося, застаемся на ранейшым узроўні.
- Выкладанне.
З 2018/19 навучальнага года я перайшоў у выкладанні на праграме MBA БДУ з рускай на беларускую мову. Выкладанне на англійскай мове таксама працягваю.
Колькасць гарадоў Беларусі, дзе я вёў трэнінгі, вырасла да чатырох: Мінск, Магілёў, Ліда і ў гэтым годзе ўпершыню Брэст.
Упершыню быў дзень, у які я правёў 3 паўнавартасныя заняткі. Нават два такія дні былі.
- Іншае.
У верасні велапрабег з братам на 100 км, як і ў 2016-17 гг.
Мільгануў у двух буйных СМІ: у самым масавым друкаваным СМІ Беларусі ("СБ. Беларусь сегодня", нумар ад 06.02.2018) і на партале аб беларускай IT-сферы.